Тэатральная рэзідэнцыя «Дом творцаў» у Беластоку прымае заяўкі на ўдзел
Апошні дзень прыёму заявак на ўдзел у тэатральнай арт-рэзідэнцыі «Дом творцаў» — 5 жніўня.
Удзельнікі збяруцца на Беласточчыне, каб працаваць над тэатральнай пастаноўкай. Запрашаюць далучацца акцёраў і іншых тэатральных дзеячаў, піша Reform.by.
Планаваны тэрмін рэзідэнцыі — з 11 па 31 жніўня (тэрмін можа быць перагледжаны арганізатарамі).
Праект рэалізуецца супольна з фондам Tutaka.
Праект ёсць перш за ўсё падтрымкай і псіхалагічнай рэабілітацыяй творчых асоб з Беларусі (у тым ліку якія выехалі за мяжу). Арганізатары забяспечваюць удзельнікам бясплатнае пражыванне на час рэзідэнцыі (для ўдзельнікаў не з Беластока), праграму і актыўнасці, аплачваюць выдаткі на праезд да/з месца рэзідэнцыі і харчаванне.
Каментары