Дзевяць чалавек загінулі і 67 атрымалі траўмы праз ураган у Прыволжскай федэральнай акрузе, піша РБК.
У склад Прыволжскай федэральнай акругі ўваходзяць Рэспублікі Татарстан, Чувашыя і Марый Эл, а таксама Ніжагародская, Пензенская, Ульянаўская, Кіраўская і Самарская вобласці.
«З учарашняга дня на тэрыторыі васьмі суб'ектаў Прыволжскай федэральнай акругі аказваюць уплыў небяспечныя метэаралагічныя з'явы, якія суправаджаюцца парывамі ветру да 27 м/с. Пацярпелі 76 чалавек, з іх дзевяць — загінулі», — сказалі ў МНС.
Каментары