Выдавецтва «Янушкевіч» перадасць палітвязням сваю сённяшнюю выручку
Выдавецтва «Янушкевіч» далучылася да анлайн-марафону ў падтрымку палітвязняў «Нам не ўсё адно!».
«Усе сродкі за купленыя сёння нашы кнігі будуць пераведзены на рахунак марафону салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!» — паведаміла выдавецтва ў сацсетках.
Анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!» праводзяць беларускія незалежныя медыя і праваабарончыя ініцыятывы, каб сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў.
Ахвяраваць грошы можна па спасылцы: salidarnasc.com
Каментары