Грамадства

Стаў вядомы прысуд дзіцячаму пісьменніку і настаўніку Дзмітрыю Юртаеву

Стаў вядомы прысуд, які Мінгарсуд вынес палітзняволенаму паэту Дзмітрыю Юртаеву. Суд над ім працягваўся ад 14 да 29 красавіка. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Юртаева абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), піша «Вясна».

Палітзняволены Дзмітрый Юртаеў быў затрыманы 21 верасня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца: нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў фэйсбуку і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

29 красавіка Дзмітрыю вынеслі прысуд — два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін і запытваў пракурор.

Юртаеў падаваў апеляцыю, якую Вярхоўны суд разгледзеў 11 ліпеня 2023 г. Суддзя Таццяна Васілевіч пакінула скаргу без задавальнення. А 28 ліпеня асуджанага паэта ўнеслі ў пералік «асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Каментары

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць4

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане арыштавалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Былога выкладчыка БДУ падазраюць у дзяржздрадзе

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці7

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць4

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →