На галоўнай опернай сцэне Польшчы прайшла рэпетыцыя «Дзікага палявання караля Стаха» Караткевіча
На галоўнай опернай сцэне Польшчы прайшла рэпетыцыя «Дзікага палявання караля Стаха» Караткевіча, паведаміў у сваіх сацсетках кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін.
«Дзякуючы падтрымцы Instytut Teatralny ім. Zbigniewa Raszewskiego і Teatr Wielki-Opera Narodowa мы рэпетавалі на галоўнай опернай сцэне Польшчы, за што вельмі ўдзячныя гэтым інстытуцыям і іх кіраўнікам — такая дапамога ў нашых умовах неацэнная», — напісаў Мікалай Халезін.
«На першым этапе нас было каля паўсотні чалавек з шасці краін свету, але калі мы пачнём другі сэт у Лондане, мы «вырасцем» амаль удвая. Гэта самы маштабны праект у гісторыі Belarus Free Theatre, і цалкам дакладна — адзін з самых значных і смелых», — расказаў ён.
«Вакалісты, акцёры, мастакі, музыканты, кінагрупа, менеджары, прадзюсары — усё адпрацоўвалі на 100 адсоткаў, без аніводнага канфлікту, што адбываецца досыць рэдка ў вялікіх групах, якія збіраюць такую колькасць творцаў у адзіны арганізм. Усім за гэта вялікая падзяка, і ў нас застаецца тыдзень для таго, каб падрыхтавацца да лонданскага сэту», — дадаў Мікалай Халезін.
Мікалай Халезін плануе паставіць спектакль у Лондане ў Міжнародным цэнтры мастацтва Barbikan. Прэм’ерныя паказы запланаваныя на 14—17 верасня.
Каментары