У школах уводзяць два новыя факультатывы патрыятычнай скіраванасці
Мінадукацыі зацвердзіла праграму па двух новых дадатковых занятках у беларускіх школах. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Першы з новаўведзеных факультатываў, «Святыні роднага краю», прызначаны для вучняў 9-10 класаў, курс разлічаны на два гады. Курс, як анансуецца, накіраваны на вывучэнне гісторыі свайго роднага рэгіёна і краіны. На ім маюць вывучаць помнікі духоўнай і матэрыяльнай культуры, згубленую спадчыну, помнікі архітэктуры і беларускія святыні.
Для вучняў 5-га класа ўводзяць праграму «Духоўная спадчына Беларусі (IX стагоддзе — 1569 год)». Тут школьнікам будуць расказваць пра духоўнае жыццё беларусаў у гэты перыяд, геральдыку беларускіх гарадоў, народнае дойлідства і многае іншае.
Каментары