У Беларусі з'явілася яшчэ адно «экстрэмісцкае фармаванне». Цяпер іх 137
Міністэрства ўнутраных спраў прызнала групу «Карнікі Маладзечна» «экстрэмісцкім фармаваннем». Рашэнне МУС прыняло 7 ліпеня.
У «экстрэмісцкае фармаванне» ўваходзяць два тэлеграм-каналы пад назвамі «Карнікі Маладзечна» і «Карнікі і прыкарытнікі Пінска», а таксама тэлеграм-акаўнт «апазіцыя» і бот «Народны Мсцівец».
«Група грамадзян ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць у тым ліку з дапамогай тэлеграм-рэсурсаў «Карнікі Маладзечна», «Карнікі і прыкарытнікі Пінска», «Файлі — спісы мянтоў Беларусі* Lists of OMON/militia etc.», «Инфо_Удар»», — гаворыцца ў паведамленні МУС.
Абодва тэлеграм-каналы больш за год не абнаўляюцца. Ёсць імавернасць, што сілавікі затрымалі каго-небудзь з адміністратараў і цяпер вырашылі ўнесці канал у спіс.
Усяго ў Беларусі 137 арганізацый і медыя прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Дзеянні іх заснавальнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў могуць пацягнуць да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Каментары