Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук прэзентавалі новую песню.
Песня пра тое, як у адной чырвона-зялёнай краіне ўсё перакуленае з ног на галаву. Пра сумнавядомую Масандру і ракеты на Кіеў, пра Валодзю з яго імперскімі амбіцыямі і «доблесных» ваякаў.
А можа яна пачынаецца
З ракет, што на Кіеў ляцяць
З ваякаў, якім падабаецца
Нявінных людзей забіваць
З чаго пачынаецца Родзіна?
З расейскіх сцягоў у кутку
З імперскіх амбіцый Валодзіных
З кувалды ў дзіцячым садку
З закату чырвона-зялёнага
З мыцця абасраных кароў
З суботніка паднявольнага
З чарговых крывавых дажджоў
Каментары
А радзіма пачынаецца з вольнага беларуса, менавіта які з'яўляецца гаспадаром на сваёй зямлі, а не акупанты і не калабаранты.