Грамадства55

«Далі падпісаць паперу, што пры першай магчымасці з'яўлюся ў мінскае РУУС». Беларускага айцішніка не выпускаюць з Арменіі, бо яго аб'явілі ў вышук у Беларусі

Беларускі айцішнік Сяргей (імя змененае) каля года жыве ў Грузіі. Не так даўно ён паехаў у Арменію, каб зрабіць візаран. Але на армянскай мяжы айцішніка затрымалі і цяпер не выпускаюць з краіны. Выявілася, што ён абвешчаны ў вышук у Беларусі. Сваю гісторыю мужчына расказаў Dev.by.

Фота: vecteezy.com

Сяргей — распрацоўшчык у прадуктовай кампаніі. У 2020 годзе пасля выбараў ён правёў двое сутак на Акрэсціна. У канцы 2021 года ў яго кватэры прайшоў ператрус. Тады Сяргея вазілі на допыт у ГУБАЗіК, але пасля адпусцілі.

Улетку мінулага года супрацоўнікі ГУБАЗіК зноў звязаліся з айцішнікам і запрасілі «на гутарку». Але ён да іх не пайшоў і праз некаторы час паляцеў у Тбілісі.

Цяпер жа, каб перазапусціць тэрмін легальнага знаходжання ў Грузіі, вырашыў паехаць у Арменію. Альтэрнатыўны варыянт, Турцыя, «дарагі і нязручны», а з Тбілісі да Ерэвана ходзяць маршруткі. Увечары таго ж дня айцішнік збіраўся вярнуцца назад.

«Грузінскую мяжу прайшоў нармальна. На армянскай мяжы пачаліся праблемы. Спачатку доўга вывучалі мой пашпарт, фатаграфавалі, нешта абмяркоўвалі. Потым адвялі ў нейкі пакой, дзе я прасядзеў каля гадзіны. Пазней прыехаў супрацоўнік паліцыі, і мяне павезлі ў пастарунак у Наемберан (невялікі горад побач з мяжой).

Па дарозе супрацоўнік паліцыі расказаў, што я знаходжуся ў вышуку ў Беларусі. Я так зразумеў, што ў краін ЕАЭС ёсць агульная база [асоб, якія вышукваюцца], і калі кагосьці ў Беларусі абвяшчаюць у вышук, гэтая інфармацыя даступная і паліцыі Арменіі. Таму мяне былі абавязаныя затрымаць.

Я не ведаю, калі на мяне была заведзеная крымінальная справа ў Беларусі. Падазраваў, што магу быць у вышуку, але не ведаў, што гэта можа неяк паўплываць на мой візіт у Арменію.

Ужо ў паліцэйскім участку мне далі падпісаць паперу, што я ведаю пра знаходжанне ў вышуку ў Беларусі і пры першай магчымасці з'яўлюся ў мінскае РУУС. Гэтую паперу сфатаграфавалі і адправілі ў Беларусь.

Пры мне супрацоўнік армянскай паліцыі размаўляў, як я зразумеў, з супрацоўнікам МУС у Беларусі. Я не чуў, пра што канкрэтна яны гаварылі, але

ў нейкі момант супрацоўнік армянскай паліцыі сказаў: «Не, не маем на гэта паўнамоцтваў». Выкажу здагадку, што з беларускага боку хацелі, каб мяне ці то затрымалі, ці то экстрадавалі».

У паліцэйскім участку Сяргей правёў каля чатырох гадзін. Паводле яго, ціску з боку паліцэйскіх не было.

«У выніку мяне адпусцілі, але папярэдзілі, што я не змагу пакінуць тэрыторыю Арменіі, пакуль знаходжуся ў вышуку ў Беларусі. Прапанавалі вырашыць пытанне выключэння з базы асоб, якія вышукваюцца, у беларускай амбасадзе.

«Цяпер я ў Ерэване. Знаёмыя дапамаглі на час вырашыць пытанне з жыллём. Я на сувязі з праваабаронцамі.

Сябар знайшоў беларускага адваката, які жыве ў Грузіі і будзе дапамагаць дыстанцыйна. Напэўна, будзем звяртацца ў МУС Арменіі, каб знайсці спосабы пакінуць тэрыторыю краіны.

Грошай пакуль хапае. Кампанію ўжо папярэдзіў, што трапіў у такую сітуацыю, але змагу працаваць аддалена», — гаворыць беларус.

Гэта ўжо не першы выпадак затрымання беларусаў у Арменіі. У пачатку студзеня гэтага года прэс-служба паліцыі Арменіі паведаміла пра затрыманне ў аэрапорце Ерэвана грамадзяніна Беларусі на запыт паліцыі Люксембурга. У красавіку таксама ў аэрапорце армянская паліцыя затрымала яшчэ аднаго беларуса Яўгена Гуцалава, які прыляцеў у Ерэван з Турцыі і на той момант знаходзіўся ў вышуку ў Беларусі. Яўген змог з'ехаць з Арменіі толькі праз паўтара месяца.

Каментары5

  • бабруйчанін
    30.06.2023
    Яшче адзін аматар " рєформ саакашвілі" армянскай рєвалюцыі?)))
  • Азер
    01.07.2023
    Ганьба, Аніхто аніякіх арцахаў ў Арменіі не адбіраў. Карабах - гэта прызнаная сьветам тэрыторыя Азербайджана. Нават на цюрскай мове выдатна перакладаецца. Армянскія прасці госпадзі - траянскі конь Масквы і Ірана
  • Сулико
    01.07.2023
    Ещё один гений эмиграции. Вместо тогда чтобы сделать вид на жительство как нормальный человек, сидит на птичьих правах в стране, потом проворачивает схематозы с участием небезопасных стран, и как итог - традиционный плач Ярославны. К сожалению не первый и не последний инцидент.

Расійскі «Шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне4

Расійскі «Шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пераконвае, што ў яго паездках па краіне няма намёкаў на перадвыбарчую кампанію5

У Гомелі тэлевышку падсвяцілі бел-чырвона-белай падсветкай3

Памёр псіхолаг Філіп Зімбарда — аўтар знакамітага Стэнфардскага эксперыменту1

Дом прэм'ера Ізраіля атакаваў беспілотнік

Пасля пажару на складзе ў Шабанах знайшлі цела 21-гадовага хлопца1

Беларус працаваў у Афрыцы і купіў сабе бабуіна5

Двухгадовая беларуска ў Швецыі перакуліла на сябе кіпень. Маці дзяўчынкі ратуе яе ножку ў Польшчы4

15 замежных фільмаў, якія можна паглядзець у лістападзе2

Васкрасенскі ўладкаваўся на выгадную пазіцыю ў загадкавую кампанію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі «Шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне4

Расійскі «Шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне

Галоўнае
Усе навіны →