Здароўе

Да 2050 года больш за мільярд людзей будуць жыць з дыябетам

Паводле ацэнак новых даследаванняў, у наступныя некалькі дзесяцігоддзяў глабальныя выпадкі хранічнага захворвання падвояцца і дасягнуць сапраўды жахлівых лічбаў.

Фота: vecteezy

Выпадкі цукровага дыябету, імаверна, рэзка ўзрастуць на працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў. Паводле ацэнак новага даследавання, да 2050 года больш за мільярд чалавек па ўсёй планеце будуць жыць з гэтым хранічным захворваннем, што прыкладна ўдвая больш, чым сёння. Чакаецца, што распаўсюджанасць дыябету будзе асабліва высокай у некаторых частках Афрыкі і Блізкага Усходу, але істотны рост можа назірацца ў дзясятках іншых краін.

Для тых, хто не ведаў, простымі словамі дыябет вызначаецца як хранічна высокі ўзровень цукру ў крыві. Звычайна гэта адбываецца праз збой у выпрацоўцы або рэакцыі на інсулін — гармон, які дапамагае перамяшчаць цукар з крыві ў клеткі. Людзі з дыябетам 1 тыпу, напрыклад, маюць празмерна «старанную» імунную сістэму, якая атакуе клеткі, адказныя за выпрацоўку інсуліну. А ў тых, хто пакутуе дыябетам 2 тыпу, развіваецца ўстойлівасць да ўздзеяння інсуліну, і ў канчатковым выніку можа цалкам спыніцца яго выпрацоўка, як тлумачыць Gizmodo.

Дзякуючы лекам і лепшым прыладам для кантролю цукру ў крыві дыябет больш не смяротны прысудам, якім быў раней. Але гэта ўсё роўна можа прывесці да сур'ёзных ускладненняў, такіх як пашкоджанне нерваў ці хранічная хвароба нырак, асабліва пры няправільным лячэнні. Дыябет таксама часта павышае імавернасць многіх іншых захворванняў, у тым ліку сардэчных прыступаў, інсульту і дэменцыі. І, паводле аўтараў даследавання, цяжар дыябету будзе толькі расці.

Даследаванне праводзілася навукоўцамі з Institute for Health Metrics and Evaluation (IHME), які базуецца ў University of Washington’s School of Medicine. Вынікі былі апублікаваныя ў канцы чэрвеня ў часопісе The Lancet. Для сваіх прагнозаў каманда выкарыстала апошнія даныя з іншага працяглага даследчага праекта Global Burden of Diseases (GBD), які таксама кіруецца IHME і спрабуе адсачыць распаўсюджанасць і шкоду розных хвароб.

Па даных праекта GBD, у 2021 годзе ва ўсім свеце налічвалі каля 529 мільёнаў чалавек з дыябетам. Пасля папраўкі на ўзрост цяперашняя распаўсюджанасць у свеце складае каля 6,1% хворых ад усяго насельніцтва. Але да 2050 года ажно 1,31 мільярда чалавек будуць мець тую ці іншую форму дыябету, як выявілі аўтары.

Самы высокі ўзровень распаўсюджанасці чакаецца ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе ў прагнозным памеры 16,8%. Пры гэтым амаль у палове з больш чым 200 краін свету паказчыкі будуць вышэйшымі за 10%.

Хуткія тэмпы росту распаўсюджанасці дыябету не толькі выклікаюць трывогу, але і ствараюць складаную задачу для кожнай сістэмы аховы здароўя ў свеце, асабліва з улікам таго, што хвароба таксама павялічвае рызыку ішэмічнай хваробы сэрца і інсульту, як кажуць аўтары даследавання.

Чакаецца, што больш за 95% гэтых выпадкаў будуць дыябетам 2 тыпу. І найбольш значным фактарам рызыкі, звязаным з тыпам 2, называецца занадта высокі індэкс масы цела. Але і шматлікія іншыя не менш важныя фактары, у тым ліку нізкі ўзровень фізічных практыкаванняў, няправільнае харчаванне і генетычная схільнасць, могуць уплываць на рызыку развіцця дыябету. Такім чынам, прафілактыка або лячэнне выпадкаў дыябету цяпер і ў будучыні запатрабуе шырокага паляпшэння навакольнага асяроддзя і даступнасці медыцынскай дапамогі, на думку аўтараў даследавання.

Чытайце таксама:

Вучоныя: фізічныя нагрузкі прадухіляюць дыябет, нават калі да яго ёсць моцная генетычная схільнасць

Навуковы прарыў: інсулін можна выпускаць у таблетках. Расказваем, як гэта стала магчымым

Штодзённае спажыванне адной і той жа ежы можа выклікаць дэпрэсію

Каментары

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне55

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так4

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі5

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне55

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →