Здароўе22

Вучоныя: фізічныя нагрузкі прадухіляюць дыябет, нават калі да яго ёсць моцная генетычная схільнасць

Новае даследаванне вучоных паказала, што здаровая фізічная актыўнасць — ад сярэдняй да інтэнсіўнай — зніжае імавернасць цукровага дыябету 2 тыпу. Гэта назіраецца і ў людзей з моцнай генетычнай схільнасцю.

Фізічная актыўнасць Физическая активность Physical activity

Цукровы дыябет — група эндакрынных захворванняў, якія развіваюцца з прычыны абсалютнай ці адноснай недастатковасці гармону інсуліну, у выніку чаго развіваецца гіперглікемія — устойлівае павелічэнне ўтрымання глюкозы ў крыві.

Сярод гэтай групы захворванняў выдзяляецца дыябет двух тыпаў. На цукровы дыябет першага тыпу хварэюць ад 5% да 10% усіх дыябетыкаў. Гэты тып лічыцца аўтаімунным захворваннем і часцей за ўсё сустракаецца ў дзяцей і маладых людзей. Дыябет другога тыпу ўзнікае пазней, часцей за ўсё на фоне празмернай вагі.

У Беларусі ў 2021 годзе на дыспансерным уліку знаходзіліся амаль 357 тысяч чалавек, якія пакутуюць на цукровы дыябет. З іх больш за 18 тысяч (5%) мелі дыябет 1 тыпу. Захворванне ў нашай краіне штогод павялічваецца на 8-10%. Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты, на планеце да 65 працэнтаў пацыентаў з дыябетам складаюць жанчыны.

У даследаванні, якое правялі навукоўцы з Сіднейскага ўніверсітэта і апублікавалі ў Брытанскім часопісе спартыўнай медыцыны, вывучалася сувязь паміж фізічнай актыўнасцю і цукровым дыябетам 2 тыпу з выкарыстаннем даных 59 325 дарослых з Брытанскага «біябанка» — буйнамаштабнай біямедыцынскай базы даных, якая змяшчае падрабязную генетычную і медыцынскую інфармацыю ад паўмільёна ўдзельнікаў з Вялікабрытаніі. Вынікі даследавання пераказвае французскае выданне Le Monde.

Удзельнікаў, у якіх на момант пачатку даследавання не было дыябету, сардэчна-сасудзістых захворванняў або раку ды сярэдні ўзрост якіх складаў 61 год, забяспечылі акселерометрамі на запясцях для ацэнкі іх фізічнай актыўнасці. Яны знаходзіліся пад назіраннем на працягу сямі гадоў.

Даследаванне паказвае, што штодзённая фізічная актыўнасць — ад сярэдняй да інтэнсіўнай — агульнай працягласцю 68 хвілін зніжае рызыку развіцця дыябету 2 тыпу на 74%. Такія звесткі атрымалі навукоўцы, калі параўналі ўдзельнікаў, якія займаліся спортам, з удзельнікамі, у якіх фізічная актыўнасць была ніжэйшая за 5 хвілін у дзень.

Пры гэтым працягласць фізічнай актыўнасці значна ўплывае на рызыку захворвання. У тых, хто практыкаваў яе звыш 68 хвілін у дзень, яна была ў 2,4 разу ніжэйшай, чым у тых, у каго фізічная актыўнасць складала ад 5 да 25 хвілін.

Навізной даследавання стала тое, што навукоўцы адзначылі станоўчы ўплыў фізічнай актыўнасці на развіццё хваробы нават у людзей з моцнай генетычнай схільнасцю.

«Моцны бок гэтага даследавання заключаецца ў тым, што фізічная актыўнасць вымяралася з дапамогай акселерометра, а не з дапамогай анкеты, якая больш суб'ектыўная»,

— адзначае ўдзельніца даследавання доктарка Шарлін Кікле (Charline Quiclet) (Універсітэт Эўры, Парыж).

Як адзначыла ў інтэрв'ю Le Monde загадчыца аддзялення спартыўнай медыцыны і функцыянальных даследаванняў універсітэцкай бальніцы Клермон-Феран прафесарка Марцін Дзюкло (Martine Duclos),

«гэта даследаванне пацвярджае вынікі, і іх даныя вельмі надзейныя. Чым больш мы рухаемся, тым большы эфект».

Паводле яе слоў, станоўчы ўплыў фізічнай актыўнасці на дыябет вядомы як у прафілактыцы, так і ў лячэнні. Рэгулярная фізічная актыўнасць зніжае захворванне на дыябет 2 тыпу на 30-50%.

Таму, як заяўляюць даследчыкі, умераную ці інтэнсіўную фізічную актыўнасць варта прасоўваць у якасці прыярытэтнай стратэгіі прафілактыкі дыябету 2 тыпу.

Чытайце яшчэ:

Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады

Топ-5 цікавых фактаў пра дыябет і добрыя глюкометры

Навукоўцы змаглі спыніць працэс старэння ў мышэй і навучыліся кіраваць гэтым працэсам. А што наконт людзей?

Каментары2

  • Ерома
    15.06.2023
    Фізуха вабшчэ палезная вешч  Занятия спортом оказались в полтора раза лучше лекарств в борьбе с депрессией
  • Так
    17.06.2023
    Фізічныя практыкаванні і галадаванне паніжаюць інсулінарэзістэнтнасць і абараняюць ад дыябету. Ёсць вельмі карысная кніжка Obesity code, таксама выйшла ў расейкім перакладзе. 

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →