Усяго патроху22

У Германіі выйшла кніга пра беларускага ката з ірландскім іменем

Аўтарка — 52-гадовая Брыта Шмідэр — прывезла гадаванца 5 гадоў таму з мінскага прытулку.

О'Мэлі. Фота з фэйсбука

Жыхарка камуны Графрат у нямецкай зямлі Баварыя напісала кнігу пра беларускага ката з ірландскім імем. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на выданне merkur.de.

Кніга пад назвай «Добра, што я тут: дзённік ката О'Мэлі» выйшла 15 студзеня 2023 года. Томік у мяккай вокладцы аб'ёмам 105 старонак прадаецца за 15 еўра.

Аўтарка — 52-гадовая Брыта Шмідэр — прывезла гадаванца 5 гадоў таму з мінскага прытулку. Па яе словах, збіралася ўзяць іншага, таксама шэра-белай афарбоўкі, але, калі прыехала, яго ўжо не было.

Кніга Брыты

Жанчыне прапанавалі іншага — таксама шэра-белага, паколькі так было пазначана ў дакументах. Яна пагадзілася. Так і атрымала ў доме новага жыхара — О'Мэлі.

Сама кніга пачалася з фотаздымкаў. Брыта рабіла здымкі ката ў розных цікавых сітуацыях, а затым прыдумляла да іх пацешныя гісторыі ад яго імя.

Спачатку яна выкладвала гэтыя міні-апавяданні ў блогу на сваім інтэрнэт-сайце. Чытачы іх ацанілі, і ў нейкі момант узнікла ідэя аформіць гісторыі пра прыгоды О'Мэлі ў кнігу.

Каментары2

  • Valadzimir
    27.06.2023
    У гэта невазможна паверыць! Эта проста невероятно грандыёзны прарыў белорусской нацыі на арэну цывілізаванай Заходняй Культуры!
  • Nie Vaładzimir
    27.06.2023
    Valadzimir, У вашым камэнце дзіўная сумесь беларускіх і расейскіх словаў, таму пра беларускую культуру вам казаць немагчыма. Мілы коцік. Сьмешная кніга. Будзьце чалавекам.

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →