Вайна

Украіна заняла 13 квадратных кіламетраў на фронце за час бунту Прыгожына

Узброеныя сілы Украіны прасунуліся на 13 квадратных кіламетраў на адным з кірункаў фронту за час бунту Яўгена Прыгожына ў Расіі, вынікае з карты праекта DeepState. Поспехі Украіны на гэтым кірунку пацвярджаюць УСУ і блізкі да Мінабароны РФ канал «Рыбарь», піша «Агентство».

Украінскія салдаты абстрэльваюць расійскія пазіцыі на перадавой у Запарожскай вобласці, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: AP Photo / Яфрэм Лукацкі

Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр вечарам 24 чэрвеня паведаміла, што Усходняй групоўцы войскаў удалося прасунуцца ў напрамку Арэхава-Васілеўкі, Бахмута, Багданаўкі, Ягаднага, Кляшчыеўкі і Курдзюмаўкі.

Карта аналітычнага праекта DeepState пацвердзіла прасоўванне на 1,5 кіламетра ў раёне Арэхава ў бок Рабоціна і на 11 кіламетраў на Урэмеўскім выступе — у раёне сёлаў Прыютнае і Макараўка. Паводле звестак і Маляр, і аналітыкаў, расійскім войскам за гэты час не ўдалося прасунуцца ні ў адным кірунку, нягледзячы на спробы.

Блізкі да Мінабароны РФ тэлеграм-канал «Рыбарь» пацвярджае прасоўванне УСУ на арэхаўскім участку фронту, дзе ідзе «самы інтэнсіўны ціск». Ён пацвердзіў плошчу прасоўвання ўкраінцаў на 1,5 квадратнага кіламетра на поўнач ад Рабоціна. Ваенкар сцвярджае, што на ўчастак перакінута падмацаванне ў выглядзе спецназа.

Расійскія войскі ў ноч на 24 чэрвеня ўчынілі найбуйнейшую за апошнія месяцы серыю ракетных удараў па Украіне, як паведаміў Інстытут вывучэння вайны.

Паводле звестак Генштаба Украіны, расійскія сілы запусцілі 40 крылатых ракет Х-101/Х-555, дзевяць крылатых ракет Х-22 і дзве крылатыя ракеты «Калібр», а таксама дзве зенітныя ракеты С-300 і тры беспілотнікі «Шахед-131/136». УСУ ўдалося збіць большую частку ракет і два беспілотнікі. Паводле інфармацыі МУС Украіны, адна з ракет у Кіеве трапіла ў 25-павярховы дом — тры чалавекі загінулі, 14 параненыя. Мінабароны Расіі паведаміла, што ракеты трапілі ва ўкраінскія цэнтры радыёэлектроннай выведкі, абсталяванне на аэрадроме і склады гаручага.

Праект Oryx 24 чэрвеня ў спіс страт украінскай арміі дадаў 16 адзінак тэхнікі, расійскай — 59 адзінак.

У сераду прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў, што агульная плошча тэрыторыі, занятая УСУ ў часе контрнаступлення, складае больш за 113 квадратных кіламетраў.

Каментары

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА13

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

З аўкцыёну амаль за мільён даляраў прадаюць калісьці знакаміты завод

Ізраільскі бізнэсмен пайшоў на кантакты з іранскай разведкай дзеля беларускай жонкі4

Ярмошына лічыць, што дату выбараў трэба вызначыць па-сталінску3

Зяленскі расказаў пра «план перамогі», які пакажа Байдэну

Навукоўцы выявілі новую групу крыві

Для працы з дзецьмі прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі прыдумаў беларускіх трансформераў4

Жыхара Кіраўска другі раз за год судзяць па палітычным артыкуле. Раней казалі, што ён «хацеў сарваць выбары»1

У Вялікабрытаніі правялі першую ў свеце аперацыю на зламанай назе насарога

«Людзі рынуліся ў крамы па ваду, у выніку быў часовы яе дэфіцыт». Беларусы расказваюць пра тое, як польскія ўлады змагаюцца з паводкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА13

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →