Уведзены дадатковы кантроль на дарогах. Магчыма абмежаванне правядзення масавых мерапрыемстваў.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што ў горадзе праводзяць «антытэрарыстычныя мерапрыемствы», піша «Медуза».
«У сувязі з інфармацыяй, якая паступае, у Маскве праводзяцца антытэрарыстычныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўзмацненне захадаў бяспекі. Уведзены дадатковы кантроль на дарогах. Магчыма абмежаванне правядзення масавых мерапрыемстваў. Прашу паставіцца з разуменнем да мер, якія прымаюцца», — напісаў кіраўнік расійскай сталіцы.
На вуліцах Масквы раней з'явілася бранятэхніка. ТАСС паведамляў, што ў горадзе па трывозе ўзняты АМАП, узяты пад узмоцненую ахову органы дзяржаўнай улады і аб'екты транспартнай інфраструктуры.
З такой жа заявай выступіў кіраўнік Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў.
«У Маскоўскай вобласці ўзмоцнены меры бяспекі, сітуацыя кантралюецца праваахоўнымі органамі і ФСБ. Праводзяцца антытэрарыстычныя мерапрыемствы», — заявіў губернатар.
Ён папрасіў жыхароў «устрымацца ад паездак на асабістым транспарце на поўдзень Маскоўскай вобласці, у першую чаргу за межы рэгіёна».
«Мы ўваходзім у Растоў» — Прыгожын у новым аўдыязвароце
Мяцеж Прыгожына выбівае вялікую частку баяздольных часцей і дэмаралізуе расійскіх вайскоўцаў
«Тое, што адбываецца зараз у Расіі — гэта рэальна». У ЗША адгукнуліся на вайсковы мяцеж Прыгожына
«Мяцеж Прыгожына»: што вядома на гэты момант
Пачаліся баявыя сутыкненні паміж ПВК «Вагнер» і сіламі Мінабароны Расіі — Прыгожын
Лукашэнкаўскія прапагандысты таксама не спяць і з хваляваннем сочаць за сітуацыяй у Расіі. Зрабілі для вас падборку іх выказванняў
Каментары