Свет2222

ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб ліквідацыі юрыдычных перашкод для беларусаў у выгнанні

На сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прайшло галасаванне па рэзалюцыі члена Палаты дэпутатаў Люксембурга Поля Галеса. Пераважнай большасцю галасоў рэзалюцыя была ўхваленая.

Беларуская дэлегацыя ў зале ПАРЕ. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Дакумент Галеса сярод іншага заклікаў сяброў Рады Еўропы ліквідаваць адміністрацыйныя і юрыдычныя перашкоды для беларусаў у выгнанні, забяспечыць людзям адпаведны ўзровень абароны, дазваляючы інтэгравацца і захаваць пры гэтым нацыянальную ідэнтычнасць.

У рэзалюцыі таксама прапануецца выдаваць гуманітарныя візы ва ўсіх пасольствах / консульствах, якія працягваюць працаваць у Мінску, і абмеркаваць магчымасць выдачы пашпартоў для беларусаў у выгнанні, якія будуць прызнаныя сярод дзяржаў-членаў.

«За» прагаласавалі 87 чалавек, 3 устрымаліся, «супраць» не выступіў ніхто.

Збіраць інфармацыю аб праблемах беларусаў, якія маюць міграцыйны досвед, люксембургскаму дэпутату дапамагаў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр па выніках прыняцця дакумента адзначыла: «Увесь гэты працэс важны, таму што ён вельмі выразна вылучае беларусаў як спецыфічную групу, для якой трэба ствараць умовы: выдачу гуманітарных віз і стварэнне гуманітарных калідораў, паляпшэнне ўмоў доступу да рынку працы і адукацыі, стварэнне спецыяльных працэдур легалізацыі».

На пленарным пасяджэнні ПАРЕ перад дэбатамі па Беларусі выступіў «Вольны хор». Пасля выступу Ціханоўскай ён выканаў дзве песні — «Пагоню» і «Жыве Беларусь!» на вершы Някляева. Удзельнікі «Вольнага хору» мелі на сабе бел-чырвона-белыя маскі і трымалі бел-чырвона-белыя сцягі. У канцы яны праскандавалі «Жыве Беларусь!».

Каментары22

  • Mafkees
    20.06.2023
    Как по мне, так вроде ни о чем все это. Потому что когда человек получает статус беженца,он "'обретает" право пользоваться всеми правами и обязанностями граждан страны проживания. В чем достижение?
  • Незянон, але
    20.06.2023
    Зянон разкрывае агентаў КДБ!, а адкажыце калi ласка чаму злiлi пратэсты? Чаму не было плана пратэстаў? чаму Цiханоўская ўцякла i пакiнула сваiх выбаршчыкаў, плошчу? Гэта зянон вiнават? Дзе вынiкi? Дзе перамога? Акрамя таго што мы аказалiся ў паўсталiнскiм лагеры, рэпрэсiях якiх не было з 1937, страшнай эканамiчнай яме i ў дадатак уцягнутымi у вайну?
  • Незянон, але
    20.06.2023
    Зянон разкрывае агентаў КДБ!, сотнi тысяч у вынiку вымушаны былi з'ехаць, збегчы з Беларусi, людзi збягалi у адных штанах каб выратавацца, а цяпер шукаюць куска хлеба за мяжой. За гэта хто адказвае?

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі25

Аляксей Протас стаў першай зоркай матча «Вашынгтона»1

Вучоныя адкрылі новы тып дыназаўра, падобнага да Т-Рэкса, які лічыўся страчаным2

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА3

У ЗША перастаў працаваць TikTok1

Сын заснавальніка БелаПАН стварыў з сябрамі стэндап-клуб. Пагутарылі з Янам Ліпаем пра яго жыццё і бацьку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →