Свет33

«Іх біяграфіі мэтанакіравана міфалагізуюцца». Прэзідэнт Казахстана выказаўся супраць прысваення аб'ектам імёнаў савецкіх дзеячаў

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заклікаў спыніць «практыку прысваення розным аб'ектам імёнаў дзеячаў савецкага перыяду». Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы ў суботу на нацыянальным курултаі ў Туркестане, перадае Tengrinews.kz.

Фота: © instagram/akordapress

«Найважнейшым ідэалагічным інструментам, якія маюць вялікае значэнне для ўмацавання гістарычнай самасвядомасці, таксама з'яўляецца анамастыка. Неабходна спыніць практыку прысваення розным аб'ектам імёнаў дзеячаў савецкага перыяду, біяграфіі якіх мэтанакіравана міфалагізуюцца, каб дагадзіць чыімсьці асабістым інтарэсам і перавагам.

Па словах Такаева, у сферы анамастыкі патрабуецца навесці парадак, і праца ў гэтым кірунку павінна весціся комплексна, паслядоўна і цэнтралізавана.

«Анамастыка — гэта не справа нашчадкаў і сваякоў нашых продкаў або вядомых асоб, гэта прэрагатыва дзяржавы. Усе анамастычныя працэдуры трэба дакладна рэгламентаваць з улікам не толькі рэгіянальных асаблівасцяў, але і агульнанацыянальных прыярытэтаў», — заявіў прэзідэнт Казахстана.

Каментары3

  • Санта
    17.06.2023
    Дэкамунізацыя ідзе - гэта незваротны працэс, бо маладому пакаленню гэты гнілы савок нахвік не здаўся. Паглядзіце трэнды запытаў на ‘Куфары’ - на першых месцах айфон, зара, найкі ды адыдасы на прауцягу ўсяго году. Савок прайграў канкурэнцыю ідэялагічна, эканамічна, культурна. І гэта не можа не радаваць. Будучыня за маладымі, а не за гнілой саўковай камунай!
  • У нас другое
    17.06.2023
    У нашего, национальные интересы страны - его личные интересы и интересы его семьи и его, высокопоставленных холуёв.
    Под это и верстается всё.
  • Алек. Ру
    17.06.2023
    А у́ Беларусі - гіперрэкамунізацыя.

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 7

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Генадзь Цыхун

«Як ягня выконваў іх «парады». Тэлефонныя махляры абдурылі Маляваныча8

Украіна апублікавала ВІДЭА з дзясяткамі салдат КНДР, якія атрымліваюць расійскую форму7

«Кансэнсусу цяпер няма». Байдэн выказаўся пра дальнабойныя ўдары па Расіі3

Сілавікі затрымалі прызыўніка за празмерна вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках5

«Запчасткі для людзей» — вучоныя вырошчваюць крывяносныя сасуды ў лабараторыі

Узнік пажар у адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гродна

ЗША абвясцілі ўзнагароду да 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра расійскі тэлеграм-канал «Рыбарь»

Арганізатарцы нашумелай сэкс-оперы ў Штутгарце сталі дасылаць пагрозы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 7

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 

Галоўнае
Усе навіны →