Свет55

Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Размяшчэнне Расіяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі патрабуе адэкватнага адказу з боку Паўночнаатлантычнага альянсу, лічаць лідары ўсходнееўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Беларуссю. У прыватнасці, НАТА неабходна паляпшаць планы па абароне краін Балтыі, заявіў выданню Financial Times міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Нямецкія танкі на палігоне ў Літве. Фота: Mindaugas Kulbis / AP Photo

Цяперашнія планы рэагавання на крызіс, як, напрыклад, расійскае ўварванне, Ландсбергіс лічыць дастатковымі, але лічыць, што неабходныя і дадатковыя меры, каб супрацьстаяць пастаянным пагрозам Расіі ў адрас краін рэгіёна.

Неабходна ўмацаваць пастаянную абарону краін Балтыі ў цэлым і Літвы ў прыватнасці, «таму што наша тэрыторыя ўразлівая», сказаў міністр.

НАТА ўжо размясціла ў Літве, Латвіі і Эстоніі дадатковыя батальёны, вядуцца перамовы аб павелічэнні паставак узбраенняў. Але ўжо падрыхтаваныя планы і тыя, што распрацоўваюцца, добрыя толькі ў выпадку крызісу, а трэба думаць, сцвярджае Ландсбергіс, і пра часы перад ім:

«Што рабіць у мірны час? Якое пасланне мы робім Пуціну? На жаль, пакуль такога паслання няма».

Адрэагаваць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі заклікаў і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

«Я абсалютна ўпэўнены, што такая сітуацыя патрабуе недвухсэнсоўнага адказу НАТА», — заявіў ён у панядзелак напярэдадні перамоў з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і канцлерам Германіі Олафам Шольцам.

Каментары5

  • Valadzimir
    13.06.2023
    Хто б сумлеваўся. Вядомы расейскі эксперт Аляксей Фененка у адной са сваіх размоваў год ці два таму зрабіў прагноз, што калі лакальны ядзерный канфлікт у сьвеце адбудзецца, то найбольш верагодна, што гэта будзе тэрыторыя былой Рэчы Паспалітай. Нецяжка ўбачыць, што тут з былых часоў паміж народамі, вельмі блізкімі этнічна, духоўна-ментальна і сваяцкімі сувязямі, застаўся вельмі тугі клубок крыўд, прэтэнзій, супяэчнасьцяў і нават "экзыстэнцыяльнай" варожасьці. Адносна доўгі час усё гэта знаходзілася ў "сьпячым рэжыме", і вось зараз, калі ў "цывілацыйных цэнтраў" атрымалася жорстка - "альбо-альбо" і трэцяга не дано, - развесьці гэтыя народы па "розныя бакі барыкад" і ўсталяваць над іхнымі кіруючымі класамі жорсткі маніпулятыўны кантроль, а канфрантацыя  на Украіне перайшла ў гарачую фазу, - выкарыстаць гэтую тэрыторыю, наперш РБ, для ядзернай "разборкі" - справа тэхнікі. 
  • Уінстан
    13.06.2023
    Затыуне НАТО язык у дупу як затыкае астатнія 40 гадоў і ўсё.
  • Bobby Fisher
    13.06.2023
    был тут местечковый идиот Старков, потом его заменил микола. 

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА1

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →