Вайна2626

Пад Бахмутам загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію

У баях пад Бахмутам загінуў беларус Дзмітрый Гарлоўскі, паведамляе «Люстэрка». Ён родам з Полацка, але ў апошнія гады жыў у Расіі. За яе і ваяваў.

Дзмітрый Гарлоўскі. Фота: сацсеткі

Дзмітрыю Гарлоўскаму было 40 гадоў. Ён вырас у Полацку, там жа скончыў 15-ю школу, а ўжо ў дарослым веку стаў часта ездзіць на заробкі ў Расію — у Маскву. У апошнія гады і зусім туды пераехаў, жыў у падмаскоўным горадзе Кліне разам з жонкай-настаўніцай, якую перавёз з Полацка ў 2019 годзе.

Жонка Гарлоўскага падчас працы ў беларускай школе. Фота: сацсеткі

Грамадзянства з беларускага на расійскае мужчына, відаць, не мяняў, прынамсі, знаёмыя Гарлоўскага пра гэта не чулі.

Паводле інфармацыі «Люстэрка», Дзмітрый вырашыў адправіцца на вайну, каб зарабіць грошай: фінансавае становішча сям'і было не найлепшым. Ваяваў ён у шэрагах расійскай арміі ці стаў наймітам ПВК «Вагнер», дакладна невядома, але сам факт яго ўдзелу ў вайне сям'я трымала ў таямніцы нават ад сваякоў. Але на старонцы ягонай жонкі ў сацсетцы шмат рэпостаў навін менавіта пра ПВК «Вагнер».

У войску Гарлоўскі прабыў менш за тры месяцы. Спачатку было навучанне, затым мужчыну адправілі на фронт, а ў выніку перакінулі пад Бахмут. Менавіта там праз месяц ён і загінуў, як мяркуецца, 13 мая.

Жонка Гарлоўскага яшчэ амаль месяц не ведала пра гібель мужа, што бачна па яе сацсетках, напоўненых жыццярадаснымі прарасійскімі пастамі аж да 5 чэрвеня. Пасля гэтай даты танальнасць пастоў змянілася, і з іх зместу ды каментароў відаць, што яна ўжо ў курсе таго, што адбылося. Пахавалі Дзмітрыя Гарлоўскага 8 чэрвеня ў Кліне.

Сям'я Гарлоўскіх з дзецьмі. Фота: сацсеткі

У сям'і Гарлоўскіх засталося трое дзяцей: старэйшая дачка ўжо падлетак, сын толькі скончыў першы клас, а самай малодшай дзяўчынцы няма і дзевяці месяцаў. Акрамя таго, ад першага шлюбу ў Дзмітрыя Гарлоўскага ёсць яшчэ адна дачка, якая жыве ў Полацку. На мінулым тыдні, 10 чэрвеня, яна адзначыла свой школьны выпускны. 

Каментары26

  • Лабус Вігула
    13.06.2023
    Прапаную пасмяротна ўзнагародзіць ордэнам “Праклён Нацыі” першай ступені.
  • 000
    13.06.2023
    Разве не странно переводить названия? Уместна транслитерация, а не перевод.
    Вы же не пишете вместо "Times" - "Времена" или "Часы", например.

    Они сами себя назвали Зеркало, сознательно на русском (считаю, это очень показательным моментом, достаточным для оценки этих людей).

    А у героя статьи от беларуса только место рождения, как и у редакции зеркала.


  • не такі як ёсць
    13.06.2023
    Дубовых дроваў табе пад кацёл на тым свеце, дзе будзіш варыцца

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ2

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ2

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →