Украінскія вайскоўцы паказалі кадры з вызваленай Макараўкі ў Данецкай вобласці
Абаронцы паведамляюць, што частка ворагаў была знішчана, частка — узятая ў палон, а частка — збегла.
Вайскоўцы ўкраінскай 35-й асобнай брыгады марской пяхоты паказалі кадры з вызваленай Макараўкі ў Данецкай вобласці.
«Населены пункт Макараўка ў Данецкай вобласці вызвалены. Адэскія марскія пехацінцы працягваюць гнаць акупантаў з украінскай зямлі. Гэтым разам вайскоўцы знаходзіліся ў авангардзе вызвалення вёскі Макараўкі Данецкай вобласці».
Абаронцы паведамляюць, што частка асабовага складу ворага была знішчана, частка ўзятая ў палон, частка збегла.
Каментары