У Слуцку чалавек з двума малымі дзецьмі перабягаў дарогу і адно не ўпільнаваў
У Слуцку сур'ёзна пацярпела дзіця ў выніку ДТЗ. Недагледзеў яго айчым, які з двума малымі дзецьмі пераходзіў дарогу ў неўстаноўленым месцы (за 40 метраў ад пешаходнага перахода), паведамляе УДАІ МУС.
Трымаючы трохгадовую дачку на руках, мужчына перабег праезную частку перад аўто, пакінуўшы без увагі 8-гадовага пасынка. У наступны момант адбылася аварыя.
Як відаць на запісе камеры відэаназірання, мужчына перабег дарогу і пайшоў далей, не павярнуўшыся і не глянуўшы, ці паспеў яго пасынак перайсці цераз дарогу. Хлопчык жа крыху прамарудзіў і кінуўся следам за айчымам праз пару секунд, з-за чаго трапіў пад колы красовера.
Кіроўца не заўважыў дзіцяці, якое выскачыла на паласу з-за таксі, што прытармазіла. Хлопчык цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі.
Каментары