Эканоміка

Google прымушае супрацоўнікаў вярнуцца ў офіс

Супрацоўнікі кампаніі, якая адна з першых падчас пандэміі ўвяла дыстанцыйную працу, цяпер павінны тры дні на тыдзень працаваць у офісе. Кампанія пагражае тым, хто працуе з дому больш за два дні на тыдзень, дрэннай атэстацыяй іх працы.

Штаб-кватэра Googleplex Штаб-квартира Googleplex
Штаб-кватэра Googleplex. Фота: Wikimedia Commons

Як піша Washington Post, такім чынам Google хоча вярнуць людзей у офісы. Чаму кампанія да гэтага імкнецца?

Быў час, калі Google падавала сваю штаб-кватэру як найлепшы дом. У распараджэнні супрацоўнікаў былі палі для пляжнага валейбола, фітнэс-цэнтры, скаладромы і боўлінг, педыкюр і масаж. У выніку многія супрацоўнікі выязджалі з кампуса Google ў Маўнцін-Вью (Mountain View) у штаце Каліфорнія, толькі каб паспаць.

У 2020-м прыйшла пандэмія, і Google адной з першых амерыканскіх кампаній адправіла сваіх супрацоўнікаў па дамах. Пры гэтым кожны атрымаў фіксаваную выплату ў памеры 1000 даляраў на ўладкаванне хатняга офіса.

Відэаканферэнцыі і воблачныя сэрвісы, прапанаваныя Google, спрашчалі людзям ва ўсім свеце працу з дому падчас пандэміі і працягваюць гэта рабіць і сёння. Але цяпер Google стараецца вярнуцца ад дыстанцыйнай працы ў офіс.

Журналістам газеты Washington Post трапіла службовая запіска кампаніі, згодна з якой уводзіцца абавязковае наведванне офісаў тры дні на тыдзень. Кожны, хто будзе адвільваць, павінен быць гатовы да таго, што гэта будзе мець негатыўны ўплыў на яго службовую атэстацыю.

Патрабаванне аб трохдзённым знаходжанні ў офісе дзейнічае ў Google з красавіка 2022 года. Але, відаць, многія супрацоўнікі да гэтай пары яго не выконваюць. Нават у раскошнай штаб-кватэры кампаніі ў Маўнцін-Вью многія працоўныя сталы пустуюць, як піша The Washington Post.

«Няма ніякіх сумневаў у тым, што сумесная праца ў адным памяшканні мае пазітыўнае значэнне», — перадае выданне словы дырэктаркі па персанале Google Фіёны Чыконі (Fiona Cicconi).

У службовай запісцы тлумачыцца, што тыя, хто праводзіць тры дні на тыдзень у офісе, адчуваюць сябе больш звязанымі са сваімі калегамі. Нават калі вы не верыце ў «чароўныя размовы ў калідоры», «няма ніякіх сумневаў у тым, што сумесная праца ў адным пакоі мае станоўчае значэнне»,

— цытуе выданне словы Чыконі.

Новае паведамленне ад кіраўніцтва аб тым, што невыкананне патрабаванняў можа негатыўна паўплываць на вынікі атэстацыі працы, расцанілі як самую агрэсіўную спробу прымусіць людзей прыходзіць у офіс. Пра гэта заявіў выданню адзін з супрацоўнікаў на ўмовах ананімнасці.

Па яго словах, гэта можа прывесці да таго, што шмат хто звольніцца па ўласным жаданні ці будзе звольнены. Вядома, што ў студзені гэтага года Google звольніў 12 000 супрацоўнікаў. Amazon і Facebook таксама правялі масавыя скарачэнні.

«Наш гібрыдны падыход распрацаваны такім чынам, каб спалучаць у сабе найлепшае ад асабістай прысутнасці з перавагамі працы з дому на працягу часткі тыдня. Цяпер, калі мы выкарыстоўваем гэты спосаб працы больш за год, мы афіцыйна інтэгруем гэты падыход ва ўсе нашы стратэгіі адносна працы»,

— цытуе Washington Post прадстаўніка Google Раяна Ламанта (Ryan Lamont).

Многія амерыканскія кампаніі прытрымліваюцца той жа пазіцыі: яны настойваюць на вяртанні людзей да працы з офіса.

У той жа час супрацоўнікі звыклі да працы з дому і не хочуць мяняць нованабытых звычак. Па звестках Washington Post, супрацоўнікі Disney і Amazon ужо стварылі петыцыі з патрабаваннем дазволіць не прыязджаць у офіс. Яны сцвярджаюць, что вяртанне ў офісы паўплывае на іх вытоворчасць, псіхічнае здароўе і баланс паміж працай і асабістым жыццём.

Аднак шмат хто з кіраўнікоў непахісныя ў тым, што офіс па-ранейшаму застаецца неабходным звяном, які злучае інавацыі і супрацоўніцтва, а мясцовыя органы ўлады вельмі хочуць, каб работнікі вярнуліся, бо гэта дапаможа ажывіць дзелавыя цэнтры, якія адчуваюць цяжкасці.

Чытайце яшчэ:

ЕС заклікаў Google і Facebook маркіраваць кантэнт, створаны штучным інтэлектам

TikTok расце, Google дамінуе, а «Яндэкс» губляе пазіцыі. Якія яшчэ асноўныя трэнды байнэту?

Каментары

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →