Грамадства11

TikTok расце, Google дамінуе, а «Яндэкс» губляе пазіцыі. Якія яшчэ асноўныя трэнды байнэту?

З'явіўся спіс трэндаў беларускага інтэрнэту. Аказваецца, TikTok даганяе Instagram, рэкламы робіцца ўсё больш, а Google ўсё яшчэ самы буйны гулец на рынку. Таксама сталі вядомыя сярэднія заробкі SMM-спецыялістаў, капірайтараў і маркетолагаў у Беларусі. Пра ўсё гэта расказалі на Digital day Belarus — 2023, піша «Маланка.Media».

У Беларусі ўсё яшчэ няма нацыянальнага вымяральніка інтэрнэту. Пра гэта часта гавораць, але такая інавацыя абыдзецца дзяржаве ў больш чым мільён даляраў. Прытым не факт, што ўкладанні акупяцца. Таму адзінай магчымасцю зразумець, чым жыве беларускі інтэрнэт, застаецца Digital day Belarus — 2023.

Расійскі сэрвіс аналітыкі JagaJam зрабіў аналіз паводзінаў беларусаў у інтэрнэце і высветліў, што бізнэс вельмі актыўны ў сацсетках.

Калі ўзяць усе беларускія акаўнты, то яны маюць 771 млн падпісчыкаў. Самыя папулярныя сеткі пры гэтым — Instagram, YouTube, «ВКонтакте» і TikTok. Facebook вельмі адстае (у адрозненне ад Еўропы, дзе ён вельмі папулярны).

Таксама цяпер асноўны рухавік інтэрнэту — моладзь і дзеці. Топ тэм, якія цікавяць беларусаў, — «стыль жыцця» і «шоу ды гумар».

Цікава, што аналітыкі JagaJam расказалі пра вялікі адток беларускіх акаўнтаў у Расію. У многіх беларусаў цяпер большая частка падпісантаў— гэта расійская аўдыторыя. Вялікая колькасць блогераў жыве на 2—4 краіны.

Калі казаць пра камерцыйныя акаўнты, то ў топе ўсе з беларускімі каранямі. У асноўным гэта гульні, але ёсць і сур'ёзны бізнэс, не звязаны з інтэрнэтам.

Што тычыцца тэндэнцый байнэту, то хутчэй за ўсё расце TikTok. Па праглядах ён даганяе Instagram.

Таксама больш людзей пачынаюць працаваць у маркетынгу, рэкламе і PR. SMM-менеджар у першыя пяць месяцаў сваёй працы ў сярэднім зарабляе 1020 рублёў (з магчымымі прэміямі). Калі гаварыць пра працу з кампаніямі, то сярэдні заробак ад 500 да 2000 рублёў. У капірайтараў прыкладна тая ж сітуацыя.

У беларускім інтэрнэце па-ранейшаму дамінуе Google. Паводле ацэнкі дырэктара і сузаснавальніка Webcom Group Сяргея Царыка, доля амерыканскага гіганта ў 2022 годзе падрасла да 62%. Другое месца займае Meta з рэйтынгам 18%. У той жа час «Яндэкс» усё больш губляе папулярнасць — 15%, і гэта на 4% менш, чым летась.

Царык упэўнены, што кардынальных змен у найбліжэйшы час не будзе. Але, праўда, ён зрабіў агаворку, што ніхто не можа прадказаць нечаканых змен ва ўмовах працы сэрвісаў у Беларусі і Расіі.

Каментары1

  • К121
    28.05.2023
    Я что-то не могу соотнести содержание статьи с исходными данными JagaJam. Если верить графикам JagaJam, то вторая по популярости сеть в Беларуси - это "Одноклассники", которая за последние два года выросла по сумме просмотров в 7,5 раз (чушь какая-то!). При этом в статье "Одноклассники" вообще не упоминаются. Я чего-то не понимаю? Может, кто пояснит? Буду признателен.

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч8

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч

Усе навіны →
Усе навіны

«Тур — якасная прапаганда. А Азаронак… Мой сусед менш паскудных слоў кажа»7

«Будуць купляць у асноўным ужо гатовае жыллё». Рыхтуюцца змены ў сферы будаўніцтва прыватных дамоў8

Расійскі вайсковец па загадзе камандзіра падпаліў сваё аўто. У выніку згарэлі два танкі і чатыры бронетранспарцёры3

Расія таемна стварае ў Кітаі новыя мадэлі беспілотнікаў, у тым ліку копіі амерыканскіх БПЛА Reaper

Дураў назваў парыжскім следчым свой заробак6

У Літве раскрылі махлярскую схему: перакладчыкі падказвалі замежнікам правільныя адказы на вадзіцельскім экзамене

Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну9

Зяленскі распавёў Генасамблеі ААН, якога «рэальнага міру» хоча Украіна5

Google заплаціла $2,7 мільярда за генія штучнага інтэлекту. Чым адметны гэты чалавек?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч8

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч

Галоўнае
Усе навіны →