На тэрыторыі мінскага стадыёна «Дынама» адкрыюць цір і скаладром
Сучасны цір і скаладром адкрыюць заўтра, 9 лістапада, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Скаладром быў гатовы яшчэ сёлетнім летам. Закуплялася неабходнае абсталяванне і інвентар: страхоўкі, маты, карабіны, вяроўкі, скалалазныя туфлі і іншае.
У зале прадугледжана некалькі трас, якія задаволяць патрэбы і пачаткоўцаў, і прафесіяналаў. Тут пабудавана алімпійская траса — скалалажанне ўваходзіць у праграму Алімпіяды (вышыня сцяны — каля 16 м). На скаладроме плануюць арганізаваць заняткі для аматараў са спартыўных клубаў, дзіцячых спартыўных школ, а таксама ладзіць карпаратывы і святы.
Што да ціра, то ён быў гатовы раней, але ішла працэдура прыёму спарткомплексу, а таксама прапрацоўваліся пытанні размяшчэння тут трох спартыўных школ.
Каментары