Свет11

«Вучыч, прэч!» У Бялградзе працягваюцца пратэсты

Дзясяткі тысяч сербаў у пятніцу ўзялі ўдзел у антыўрадавым пратэсце ў Бялградзе — шостым з пачатку мая, абвінавачваючы культуру гвалту ў гібелі 18 чалавек у двух масавых расстрэлах і заклікаючы міністра ўнутраных спраў Сербіі пайсці ў адстаўку.

Пратэст 9 чэрвеня ў Бялградзе. Фота: Darko Vojinovic / AP

Скандуючы «Вучыч, прэч!», маючы на ўвазе прэзідэнта Сербіі, і трымаючы вялікі банер з надпісам «Студэнты супраць гвалту», пратэстоўцы сабраліся перад парламентам і прайшлі маршам да будынка ўрада, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных спраў Сербіі Браціслава Гашыча і кіраўніка спецслужбы Аляксандра Вуліна, якіх яны абвінавачваюць у няздольнасці прыцягнуць да адказнасці злачынныя групоўкі.

Удзельнікі пратэсту таксама патрабуюць адклікаць ліцэнзіі на нацыянальнае вяшчанне ў звязаных з уладамі тэлеканалаў Pink TV і Happy TV і забараніць некаторыя таблоіды, якія абвінавачваюцца ў прапагандзе гвалту.

Сербскі прэзідэнт, аднак, лічыць, што яго ўрад не нясе адказнасці за падзеі. «Ці вінаваты ўрад у злачынствах, што адбыліся? Я не магу з гэтым пагадзіцца», — сказаў ён у інтэрв'ю Reuters у пятніцу.

Масавыя антыўрадавыя пратэсты, выкліканыя двума масавымі расстрэламі ў пачатку мая, у Сербіі працягваюцца ўжо паўтара месяца.

На іх фоне Вучыч адышоў ад стырна праўладнай Сербскай прагрэсіўнай партыі, каб сфармаваць больш шырокі палітычны рух, а раней на гэтым тыдні заявіў, што ініцыюе датэрміновыя выбары, але не ўдакладніў, калі менавіта.

Каментары1

  • Снид
    10.06.2023
    Это всего лишь из-за очередного скулшутинга?
    Детский сад...

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Спробы наведаць Марыю Калеснікаву ў Гомелі не прыносяць поспеху3

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →