Грамадства77

«На злодзеі і шапка гарыць». Лукашэнка выказаўся пра падрыў Кахоўскай ГЭС

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў — сяброў АДКБ выказаўся наконт падрыву Кахоўскай ГЭС, як перадае БЕЛТА. І прадказальна абвінаваціў Украіну. 

«Вы, думаю, здагадваецеся, хто ўзарваў Кахоўскую ГЭС. Кажуць, на злодзеі і шапка гарыць. Хто першым пра гэта закрычаў? — задаў пытанне Лукашэнка. — Зразумела, што ўкраінскаму боку трэба было схаваць тры дні «контрнаступу», дзе амаль дзве сотні бронемашын знішчылі і больш за 2 тысячы чалавек загінулі (Лукашэнка распаўсюджвае інфармацыю Мінабароны РФ — НН). Таму Кахоўка, Кахоўка, а пра тое [страты пры спробе контрнаступлення] ніхто не кажа. А гэта ж усё відаць», — сказаў Лукашэнка.

«І вы бачыце, якую акуратную, асцярожную пазіцыю занялі ЗША, — працягнуў Лукашэнка. — Абавязаны аддаць ім належнае. Яны адразу сказалі: «Мы пакуль не можам сказаць, хто гэта зрабіў. Мы павінны разабрацца». Падумайце, з чаго б гэта?»

У ноч на 6 чэрвеня выбухам была знішчаная Кахоўская ГЭС. Сотні мястэчак аказаліся ў зоне затаплення. Пачалася эвакуацыя жыхароў небяспечных раёнаў.

Кіеў і Масква вінавацяць адно аднаго. Белы дом заявіў, што РФ адказная за разбурэнне Кахоўскай ГЭС: яе разбурэнне было б немагчымым, калі б расійская армія не ўварвалася ва Украіну.

Каментары7

  • Гэць
    08.06.2023
    ён ё носьбіт і рупар рашысцкай прапаганды
  • даведка
    08.06.2023
    Кстати, тогда в метро спину Лукашенко прикрывал тот самый телохранитель, который теперь охраняет Кочанову.
  • Хуліо Сапега
    08.06.2023
    Лукашэнку не трэба праўда. Праўда - гэта тое, што шкодзіць яго штучна створанаму сусвету. Вось і жыве ў перманентнай хлусні.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых12

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць