Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выключыў дачыненне Кіева да выбухаў на «Паўночных патоках» і вядзення баявых дзеянняў на тэрыторыі Белгародскай вобласці. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню Die Welt і Politico.
Так, каментуючы інфармацыю the Washington Post аб тым, што амерыканскія спецслужбы ведалі аб планах Украіны атакаваць газаправоды яшчэ за тры месяцы да інцыдэнту, Зяленскі заявіў: «Я — прэзідэнт, і я аддаю адпаведныя загады. Нічога падобнага Украіна не рабіла. Я б ніколі так не зрабіў».
Ён заклікаў заходніх журналістаў спачатку падаць рэальныя доказы, а затым ужо вінаваціць украінскіх вайскоўцаў у дыверсіях на тэрыторыі ЕС.
Выбухі на «Паўночным патоку» і «Паўночным патоку — 2» адбыліся ў канцы верасня 2022 года: на двух трубах ПП-1 і адной трубе ПП-2 выявілі ўцечкі.
Расследаваннем падрыву газаправодаў займаюцца Нямеччына, Швецыя і Данія, у міжнародных водах якіх адбыліся выбухі, як нагадвае РБК.
Каментары