Польшча просіць Вялікабрытанію дапамагчы абараніць сваю паветраную прастору ад шароў-шпіёнаў з Беларусі — Bloomberg
Па інфармацыі крыніц агенцтва, польскія ўлады хочуць атрымаць новыя брытанскія сістэмы СПА для абароны ад дронаў, аэрастатаў і ракет з боку Беларусі і Расіі.
Польшча звярнулася па дапамогу да Вялікабрытаніі для абароны сваёй паветранай прасторы ад розных паветраных аб'ектаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта 5 чэрвеня паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Паводле крыніц, такі запыт польскага боку непасрэдна звязаны з нядаўнімі фактамі ўварвання аэрастатаў-назіральнікаў з тэрыторыі Беларусі, рэшткі аднаго з якіх былі знойдзены каля Беластока яшчэ 3 чэрвеня.
Акрамя таго, Польшча хоча цалкам засцерагчы сябе ад расійскіх дронаў і ракет, каб не дапусціць паўтарэння леташняга інцыдэнту, які забраў жыцці двух палякаў на тэрыторыі краіны.
«Асцерагаючыся магчымых інцыдэнтаў у сваёй паветранай прасторы з-за Беларусі ці Расіі ва ўмовах вайны ва Украіне, польскі ўрад папрасіў у Вялікабрытаніі дадатковага разгортвання СПА на ўсходзе краіны. Гэты запыт усё яшчэ разглядаецца», — распавяла адна з крыніц агенцтва Bloomberg.
Ні Польшча, ні Вялікабрытанія факт наяўнасці гэтага запыту афіцыйна не пацвярджалі.
Анджэй Дуда пракаментаваў сітуацыю з аэрастатам над тэрыторыяй Польшчы, а лукашысты правялі інфармацыйную атаку на польскага міністра абароны
МЗС Беларусі паабяцала «асіметрычны адказ» Польшчы на абмежаванні. І паставіла ў віну «прамы ўдзел у вайне на баку кіеўскага рэжыму»
Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі» — экс-намеснік міністра абароны
Каментары