Прычынай стаў скандал вакол лідара гурта Ціля Ліндэмана, якога днямі абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях да фанатак з выкарыстаннем наркотыкаў, піша Bild.
Паводле інфармацыі выдання, іншыя ўдзельнікі гурта вельмі незадаволеныя паводзінамі саліста. Нягледзячы на экстравагантны вобраз, усе яны ўзорныя сем'яніны, якія лічаць, што Ліндэман уцягвае іх у брудную гісторыю.
Разлад у калектыве з-за дзеянняў саліста разгараўся ўсе апошнія гады. Музыкі ўжо абмяркоўвалі планы па роспуску гурта.
Пакуль што ніхто з іх публічна не пракаментаваў скандал апошніх дзён.
«Ці распадзецца зараз група канчаткова з-за сур'ёзных абвінавачанняў супраць саліста? Усё паказвае на будучую буру», — піша аглядальнік Bild Міхаэль Ніхус.
Каментары