Меркаванні3131

«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу 

Лукашэнкаўцы будуюць камунікацыю на знявагах і ярлыках, але часам здольныя здзіўляць, піша Раман Бажэнаў.

Старшыня КДБ Іван Церцель. Скрыншот відэа

«Мы, вядома, заклікаем усіх, у тым ліку нашых апанентаў, якія за мяжой, — трэба адумацца, вырашаць праблемы мірным шляхам, прыходзіць да кансэнсусу па розных аспектах», — заявіў старшыня КДБ Іван Церцель у Палацы Незалежнасці 1 чэрвеня на палях сустрэчы кіраўнікоў спецслужбаў краін СНД.

Па-першае, пад такім заклікам магла б падпісацца пераважная большасць беларусаў.

Да выйсця з крызісу мірным шляхам імкнуліся пратэстоўцы ў 2020 годзе, менавіта таму яны дзейнічалі падкрэслена негвалтоўна.

Адмысловую кампанію з заклікам вырашыць усё дыялогам праводзіла ў сакавіку 2021 года Святлана Ціханоўская. Тады яе падтрымалі 700 тысяч беларусаў на платформе «Голас».

Пра мірнае вырашэнне крызісу ў Беларусі лідары Францыі і Германіі размаўлялі з малодшым калегам па званні генерала Івана Церцеля — палкоўнікам Уладзімірам Пуціным.

Па-другое, выказванне Івана Церцеля амаль ідэнтычнае стратэгіі Еўрасаюза. У прыватнасці, старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль амаль два гады таму ў Twitter заклікаў рэжым «пачаць інклюзійны нацыянальны дыялог», а таксама «вызваліць усіх палітычных зняволеных» і «спыніць далейшыя рэпрэсіі». Падаецца, гэтыя тры патрабаванні ўсё яшчэ застаюцца нязменнымі.

Па-трэцяе, і ўладу, і апазіцыю заклікалі да дыялогу і кансэнсусу некаторыя набліжаныя да дзяржавы эксперты. У прыватнасці, у артыкуле для «Нашай Нівы» Яўген Прэйгерман за паўгода да выбараў адзначаў: «Крызісы — добрая нагода зразумець, што інтарэсы незалежнай Беларусі ўсё ж важнейшыя. Нарэшце, часам дастаткова проста цярпімасці і стрыманасці ў паводзінах і выказваннях. […] Калі мы не зможам зрабіць нават гэтыя простыя рэчы, то мы з вялікай імавернасцю правалім будучае выпрабаванне беларускай дзяржаўнасці. Тады наступствы могуць быць самыя трагічныя».

Па-чацвёртае, вырашэння беларускага крызісу мірным шляхам хацелі б амаль усе, акрамя групы рэжыму, якая ўзвысілася пасля 2020 года, і адной саюзнай ім дзяржавы на ўсходзе. У гэтым лагеры разуменне тэрмінаў «дыялог», «кансэнсус» і «прымірэнне» адрозніваецца ад прынятых у цывілізаваным грамадстве. На заклік да дыялогу яны рэагуюць павышанай агрэсіяй. Напрыклад, як адзначыў тэлеперсанаж Аляксандр Шпакоўскі: «Дарожная карта па «прымірэнні»: зброя на зямлю — рукі ўверх — марш адбываць працоўную павіннасць — а там пабачым». Відаць, тут ён пераблытаў «прымірэнне» з больш блізкім яму, як былому неанацысту, тэрмінам «пацыфікацыя». Але ў рэжыму такія эксперты, якіх ён заслугоўвае.

Па-пятае, канечне, складана патлумачыць, што гэтымі словамі хацеў сказаць Іван Церцель. Ведамства пад яго кіраўніцтвам працуе на паглыбленне расколу ў Беларусі, і цяжка паверыць, што пчолы бываюць супраць мёду. Магчыма, з яго боку заклік да «кансэнсусу па розных аспектах» быў нясмелай спробай змякчыць выразна жорсткі агульны тон і не больш за тое.

Разам з тым дэмакратычным сілам на такія заявы ўсё ж варта неяк рэалістычна рэагаваць. Хто ведае, можа, справа зрушыцца з тупіка. 

Каментары31

  • Палаш ці самасуд
    04.06.2023
    Усё да чаго ён можа заклікаць, не прыцягваць да Трыбунала а перадаць сьвецкаму суду.
  • Ныт
    04.06.2023
    Это просто очередная попытка выторговать время, а потом обмануть. Верить лукашистам и их пособникам нельзя.
  • Простыя словы
    04.06.2023
    Выхапілі нейкі казённы штамп, які абсалютна нічога не азначае, і цешацца. Як вы сабе ўяўляеце "дыялог" з гэтымі персанажамі, для якіх мы (беларусы, якія не падтрымліваюць рэжым) - нават не людзі, а "востракапытная"? Пакуль ёсць фінансавая падтрымка ябацек з боку расеі, не спадзявайцеся ні на што. Бо пустыя спадзевы марнуюць ваш час. Уладкоўвайцеся на чужыне, будуйце сваё беларускае асяроддзе, карыстайцеся беларускай мовай і забудзьцеся на гэтых мярзотных фантамасаў.

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?1

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

Міністра па падатках адправілі ў Магілёў на новую пасаду

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі15

Чыноўнікі ў Гомельскай вобласці запатрабавалі адключыць тэлевізары ў арганізацыях і прадпрыемствах ад інтэрнэту1

У Беларусі пачалося абмеркаванне праекта Кодэкса аб ахове здароўя2

Сёння даляр патаннеў амаль на чатыры капейкі2

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?1

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →