Як звычайна па пятніцах, 26 мая МУС абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
У спіс гэтым разам дадалі 68 прозвішчаў, і цяпер у ім 2755 чалавек.
Сярод іншых, у спіс дадалі такіх вядомых асоб, як Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Яніна Сазановіч, Аляксандр Францкевіч, Дзмітрый Навоша.
Каментары