Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і ўехаў у грузавік. Аўто ўсмятку
Аварыя адбылася сёння ранкам у Мінску па вуліцы Налібоцкай паблізу дома № 10.
28-гадовы кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем. Яго занесла, і ён уехаў у прыпаркаваны грузавік Iveco. Той ад удару зрушыўся наперад і ў сваю чаргу наехаў на аўто Citroen.
Кіроўца BMW, а таксама 43-гадовы пасажыр былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе ДАІ.
Каментары
прычым ніякіх неспрыяльных умоў надвор'я, здаецца, не было
рабіў паліцэйскі разварот?