Грамадства1515

Тэолаг патлумачыла, чаму рэлігія стала для Лукашэнкі важнейшай за спорт

Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што яму дапамагае Бог. Навошта Лукашэнку абапірацца на рэлігію? Пра гэта ў размове з «Нашай Нівай» разважае тэолаг Наталля Васілевіч.

Лукашэнка і Веніямін. Фота: president.gov.by

Лукашэнка спрабуе выкарыстоўваць «рэлігійнасць» у сваіх інтарэсах.

Наталля Васілевіч заўважае, што нават у веруючых з пратэснымі настроямі ёсць пункты перасячэння з наратывамі, якія прасоўвае Лукашэнка.

«Гэта пытанні абортаў, традыцыйнай сям’і, ЛГБТ, — кажа яна. — Ужо пасля 2020-га той жа мітрапаліт Кандрусевіч, якога ўлады выгналі з краіны за яго пазіцыю супраць дзяржаўнага гвалту, беззаконня, у 2021 годзе, толькі-толькі вярнуўшыся з выгнання, звярнуўся да кішэннага лукашэнкаўскага Усебеларускага народнага сходу з прапановамі па зменах у Канстытуцыю, і шэраг ідэй з гэтых прапановаў сапраўды адпавядалі тым зменам, якія прапанаваў у новую Канстытуцыю і сам рэжым».

Такія тэмы дазваляюць Лукашэнку маніпуляваць цэрквамі і царкоўным кіраўніцтвам. 

«Мне здаецца, што цэрквам бракуе тут крытычнага мыслення, каб зразумець, што гэта класічная маніпуляцыя, — лічыць Наталля. — Такі працэс назіраецца недзе з 2012 года: дзесьці ў гэты перыяд прадстаўнікі пратэстанцкіх цэркваў перастаюць скардзіцца на пераслед. У нас тады, як у экспертаў па свабодзе рэлігіі, было пытанне, ці значыць гэта, што проста пераследу больш няма, бо ўціск і парушэнні правоў усё роўна працягваліся.

Вывучэнне тэкстаў у пратэстанцкіх часопісах і сацсетках паказала, што акурат тады пачынае пашырацца антызаходняя рыторыка і маральная паніка, кшталту, лепш хай будзе ў нас праваслаўны атэіст і дыктатар, затое няма такога маральнага заняпаду, як у Еўропе». 

Тэолаг дадае таксама, што Лукашэнка спрабуе абапірацца на ўсе інстутыцыі, якія дазволілі б яму даць нейкую легітымнасць самому сабе ці спрыялі б захаванню ўлады. 

«Раней, напрыклад, важную ролю выконваў спорт. Некалі спорт нават больш адыгрываў ролю ў ідэалогіі, чым рэлігія. Але і з-за таго, што мноства спартоўцаў выступіла супраць рэжыму, і з-за таго, што асаблівых поспехаў у спорце няма, гэтая падпорка стала занадта хісткай, Лукашэнку давялося шукаць чагосьці больш стабільнага, і на гэтае месца прыйшла царква», — лічыць Наталля Васілевіч. 

Хаця хрысціянскія супольнасці і нават рэлігійныя лідары таксама ў сітуацыі палітычнага крызісу нечакана для рэжыму ўзнялі свой голас супраць гвалту і беззаконня, досыць хутка рэжым Лукашэнкі дабіўся, каб кіраўніцтва цэркваў у Беларусі было змененае на лаяльных іерархаў, і цэрквы перасталі быць небяспечнымі. 

«З-за таго, што царква — іерархічная структура, кіраваная зверху ўніз, там лягчэй наладзіць унутраны кантроль», — адзначае тэолаг. 

Лукашэнку ў Спаса-Праабражэнскім храме на Вялікдзень у 2023-м. Фота: БелТА

У Лукашэнкі сваё ўспрыняцце Бога. Ён лічыць, што Бог — гэта нейкая звышнатуральная сіла, якая служыць яму самому, апраўдвае яго дзеянні.

«Думае, што ён гэтай сілай навучыўся маніпуляваць гэтак жа, як і цэрквамі.

Тут працуе магічная логіка: Бог як машынка, трэба сказаць правільны заклён, правесці магічнае дзеянне ці абрад, і атрымліваеш патрэбны вынік, прынамсі псіхатэрапеўтычны — заспакойваеш сумленне. Так у старажытнасці забабонныя князі будавалі цэрквы пасля таго, як здзяйснялі жудасныя злачынствы. Такі механістычны падыход для рэжыму дзейнічае з цэрквамі. На яго думку, з Богам можна дамовіцца», — тлумачыць Васілевіч. 

Тэолаг адзначае, што Лукашэнку прасцей працаваць нават не проста з праваслаўнымі, а з «праваслаўнымі атэістамі». 

«У вернікаў у сістэме каардынат Бог стаіць вышэй за Лукашэнку, вера часта ёсць тым унутраным стрыжнем чалавека, яны ведаюць, што можна рабіць, а што грэх. І гатовыя ахвяраваць бяспекай, нейкімі штодзённымі інтарэсамі дзеля праўды, дзеля сваёй веры. 

Пры гэтым мы бачым, што часта рэлігійныя людзі наадварот з’яўляюцца вялікімі грэшнікамі і могуць знайсці апраўданне любому свайму злу. Рэлігія можа быць вызваленнем, прыносіць імкненне да справядлівасці, праўды. І можа быць чымсьці адваротным, крыніцай гвалту і хлусні.

Супраць першых рэжым ваюе гвалтам, спрабуючы іх зламаць і нават знішчыць, бачыць у іх ворагаў. Другія ж — гэта якраз электарат Лукашэнкі. Думаю, што Лукашэнка бачыць, што рэлігійныя людзі часцей паддаюцца маніпуляцыям, прапагандзе, што ёсць нейкія кнопачкі, на якія можна націскаць, каб прымусіць людзей рабіць нейкае зло праз тое, што яны вераць у іерархію, у начальства», — разважае Наталля.

З другога боку, чалавек, у якога моцная евангельская вера, стане ў першую чаргу прызнаваць аўтарытэт Бога, таму ён не будзе падпарадкоўвацца іерархіі. 

Ён гатовы ісці супраць «начальства» дзеля паслухмянасці Богу. 

Наталля Васілевіч падкрэслівае, што царква — інстытут грамадзянскай супольнасці, таму ў Новай Беларусі яе пераўладкаваннем павінна будзе займацца не дзяржава, а сама царкоўная супольнасць. 

«З боку дзяржавы існуе адзін механізм рэгулявання рэлігійнай сферы — забеспячэнне свабоды рэлігіі і пераканання згодна з міжнародным правам і стандартамі. Дзяржава прымае на сябе абавязацельствы, гарантаваць гэтую свабоду без аніякай дыскрымінацыі. Калі гэта будзе, то працэс пераўладкавання будзе ў супольнасцях адбываецца самастойна, без удзелу палітыкаў. Цешыць, што дэмакратычныя сілы гэта разумеюць», — падсумоўвае яна. 

Чытайце таксама: 

Тэолаг пракаментавала прапанову Качанавай арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах

«Яна ў пастаяннай малітве». Прыйшла вестачка ад Алены Гнаўк

«І тут я выйшаў з сябе». На блаславенне Папы Францішка прынеслі сабаку

Каментары15

  • Беня
    29.05.2023
    Так каким богам молимся?
  • LITWIN VKL
    29.05.2023
    Навошта Лукашэнку абапірацца на рэлігію?

     памылка у тэксце EDIT : Навошта Лукашэнку абапірацца на сталінскую НКВД- " рпц "?
  • BNR
    29.05.2023


    трохі гісторыі 1) Маскоўскі збор гістарычна не праваслаўны а нестарыянскі . 2) Томаса ў "рпц "-нквд НЯМА , Коба & НКВД не маюць канічнага права на гэта. 3) да нас "рпц " -нквд немае не якога дачынення, наадварот шайка рпц-нквд парушае кананічнае права у Беларусі . 4) пад час акупацыі у 1792 , 70 % нас было Уніятамі , таму трэба вяртацца да нашых вытокаў .

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →