Грамадства1717

Супрацоўнікаў дзяржустаноў прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка. Пры адмове пагражаюць звальненнем

Днямі сакратар Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэй Дэра заявіў, што найгоршая сітуацыя для палякаў замежжа цяпер склалася ў Беларусі. У Лідскім раёне нясоладка прыходзіцца і ўладальнікам карты паляка. 

Прыходзяць са спісам

Як паведамляюць крыніцы, ва ўстановах адукацыі Ліды ціснуць на ўладальнікаў карты паляка.

«Невядома, адкуль яны іх бяруць, але да кіраўніцтва прыходзяць спісы, у якіх пазначана, што чалавек мае такі дакумент. Тых, хто ёсць у спісе, выклікаюць на размову, падчас якой ціснуць на чалавека, каб той напісаў адмову і здаў дакумент», — кажа суразмовец.

Гараджанін сцвярджае, што тым, хто не пагаджаецца адмовіцца ад карты, пагражаюць звальненнем.

«Калі ў чалавека хутка заканчваецца кантракт, то яго папярэджваюць, што, не адмовіўшыся ад карты паляка, на яго працяг можна нават не разлічваць. Калі да канца кантракта яшчэ далёка, то пужаюць магчымым звальненнем. У некаторых выпадках ціснуць тым, што супрацоўнік з картай паляка калі і застанецца працаваць, то можа нават не марыць пра павышэнне па кар'ернай лесвіцы».

«Чалавек з картай паляка фактычна не можа разлічваць на павышэнне»

Іншы суразмовец з Ліды кажа, што цяпер перад тым, як каго-небудзь павысіць, кандыдата максімальна глыбока правяраюць на лаяльнасць рэжыму.

«Чалавек з картай паляка фактычна не можа разлічваць на павышэнне і займаць нейкую нават не самую высокую кіруючую пасаду ў дзяржаўных установах.

Ёсць выпадкі, калі чалавек ужо адной нагой быў на іншай пасадзе, але ў выніку паглыбленай праверкі высвятлялася, што ў яго ёсць карта паляка. Паралельна з гэтым на дзяржпрадпрыемствах і ўстановах не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненні да нелаяльных рэжыму». 

Па словах суразмоўца, у горадзе вядомыя выпадкі, калі людзі не змаглі пайсці на павышэнне толькі праз тое, што пакідалі свае подпісы за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.

Колькі ў Беларусі жыве палякаў?

Па даных перапісу насельніцтва 2019 года, са 135 298 жыхароў Лідскага раёна палякі складаюць 32,4%. Калі браць у цэлым па краіне, то доля палякаў — 3,1% насельніцтва, або больш за 287 тысяч чалавек. Каля 2/3 з іх пражывае на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Доля палякаў у вобласці складае 21,5 адсотка насельніцтва. У Воранаўскім раёне палякі па нацыянальнасці складаюць большасць насельніцтва.

Пачынаючы з 2008 года консулы ў Беларусі выдалі больш за 160 тысяч карт паляка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

У Беларусі пачалі збіраць звесткі аб тых, хто мае дазволы на жыхарства і карты паляка?

«У Беларусі для палякаў цяпер найгоршае становішча ў свеце» — Канцылярыя прэзідэнта Польшчы

У «Гроднаэнерга» спусцілі свежы спіс на звальненне, а ў некаторых дзяржарганізацыях збіраюць звесткі пра карты паляка і ВНЖ у супрацоўнікаў

Каментары17

  • Абу
    04.05.2023
    І правільна! Толькі чыстакроўны ябацька можа займаць дзяржаўную пасаду. І ніякіх там унтэрмэншэй-палукровак!
  • бабруйчанін
    04.05.2023
    Чым адрозніваецца " русмір" дзяржслужбоваец ад чыноуніка з "картай паляка" ці "відам на жыхарства" Ізраіля - Єстоніі у рБеларусь??? Ці яго дзеткі ???..пасля дзля Беларусі " дзе хрєн а кто рєдзька"
  • Ян Севярын Бакей
    04.05.2023
    прынамсі, пасьлядоўна. Але , працягваючы трэнд - трэба тады , і ня толькі ў лідскім раёне - "жыстачайшэ зачысьціць ад ненадзежнага элемента "(хто мае рахункі і нерухомасьць хоць дзе на захад ад Буга, чые дзеткі  і палюбоўніцы там раскошна ўладкаваліся  і г.д.) увесь "госаппарат", уключна з шафёрамі службовых машын, прыбіральшчыцамі райісполкомов, мыйшчыцамі посуду на кухнях. Праверыць кожнага - маеш хоць даляр у банку ці заначцы - "ураг народа, пяць лет расстрэла с пасьледуюшчым паражэніем в правах".

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА1

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →