Праясніўся лёс грамадзяніна Латвіі, які тыдзень таму знік у Беларусі
У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі паведамілі пра затрыманне 23-гадовага грамадзяніна Латвіі Эмілса Асарса, які паехаў у Беларусь і знік. Як сцвярджае ведамства, ён быў затрыманы з 1,06 грама рэчыва амфетамін, схаванага пад чахлом мабільнага тэлефона.
«Грамадзянін уехаў у краіну на аўтамабілі Cadillac SRX праз пункт пропуску «Грыгараўшчына». Сабака мытнай службы адразу адчуў перамяшчэнне забароненых рэчываў. Грамадзянін спачатку адмовіўся ад гэтага факту. Падчас агляду яго асабістых рэчаў віцебскія мытнікі знайшлі амфетамін. І толькі тады грамадзянін патлумачыў, што небяспечны псіхатроп ён выкарыстоўвае, каб не заснуць за рулём. Праведзеная экспертыза пацвердзіла, што 1,06 г — гэта вялікі памер для гэтага віду псіхатропных рэчываў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.
У выніку латыша затрымалі, у дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа па ч. 2 арт. 328-1 КК.
Паводле інфармацыі ад сваякоў, Эмілс Асарс выехаў у Беларусь раніцай 11 верасня. Асарс кіраваў аўтамабілем Chrysler і павінен быў адвезці знаёмую жанчыну ў Верхнядзвінск. Ён планаваў уехаць у Беларусь праз памежны пункт «Патэрніекі — Грыгароўшчына» каля 10:00.
12 верасня на тэлефон сваякоў паступіў званок з беларускага нумара, у якім сцвярджалася, што Асарса затрымала міліцыя.
Рэзананс, які атрымала гісторыя са знікненнем Асарса ў латвійскай прэсе, Мытны камітэт называе «правакацыямі», бо, маўляў: «Мытня аператыўна паведаміла МЗС Латвіі і сваякам грамадзяніна пра яго затрыманне».
Каментары
Хотя эта аудитория непробиваемая. Сейчас начтут твердить, что наркоту латышу подкинули.