У міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам перахапілі тры расійскія вайсковыя самалёты, якія ляцелі без сігналаў транспондараў. Пра гэта ў сераду паведамілі вайскова-паветраныя сілы Нямеччыны.
Паводле паведамлення нямецкіх ВПС у твітары, Германія і Вялікабрытанія адправілі знішчальнікі Eurofighter для ідэнтыфікацыі двух знішчальнікаў Су-27 і аднаго самалёта Іл-20. ВПС апублікавалі некалькі фота расійскіх самалётаў у палёце.
Aufklärungsflieger abgefangen. und #Eurofighter wurden alarmiert, um 3 Militärmaschinen zu identifizieren. Die zwei SU-27 Flanker und eine IL-20 aus flogen erneut ohne Transpondersignal im int. Luftraum über der Ostsee. #SecuringTheSkies #VAPB @NATO @GermanyNATO… pic.twitter.com/sOY4CPkrbe
Раней у гэтым месяцы Германія перадала Вялікабрытаніі адказнасць за місію НАТА па патруляванні паветранай прасторы Балтыі.
Саюзнікі па НАТА ўдзельнічаюць у абароне паветранай прасторы, паколькі Літва, Латвія і Эстонія не маюць уласных знішчальнікаў.
Расійскія вайсковыя самалёты рэгулярна лятаюць з мацерыковай часткі Расіі ў Калінінградскую вобласць і назад, таму такія перахопы ў рэгіёне — даволі звыклыя.
Германія дазволіла Польшчы перадаць пяць самалётаў-знішчальнікаў Украіне
Прэм'ер-міністр Польшчы: Мы сёння фарміруем карціну будучай Еўропы
Каментары