Свет44

Ізраіль святкуе 75 год дзяржаўнасці. 10 падпісантаў Дэкларацыі незалежнасці нарадзіліся ў Беларусі

Сёння ў Ізраілі адзначаюць 75-годдзе незалежнасці. У 1948 годзе першы прэзідэнт Ізраіля Давід Бэн-Гурыён абвясціў незалежнасць краіны. Ураджэнцы Беларусі былі сярод падпісантаў Дэкларацыі незалежнасці Ізраіля, зазначае «Свабода».

Давід Бэн-Гурыён абвяшчае незалежнасць Ізраіля ў будынку Тэль-Авіўскага мастацкага музея 14 мая 1948 года

Дэкларацыю незалежнасці Ізраіля падпісалі 37 чалавек: 9 з іх нарадзіліся на тэрыторыі цяперашняй Украіны, 7 — Польшчы, 3 — Малдовы, па 2 — Нямеччыны і Літвы і па 1 — Венгрыі, Даніі, Емена і Палесціны (у складзе Асманскай імперыі). А найбольш падпісантаў — 10 — паходзяць з Беларусі:

Эліягу Берлін (1866, Магілёў — 1959, Тэль Авіў). Грамадскі і палітычны дзеяч, скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнік Першага сіянісцкага кангрэсу. Пераехаў у Палесціну ў 1907 годзе.

Эліягу Добкін (1898, Бабруйск — 1976, Тэль Авіў). Адзін з лідараў руху рабочых сіяністаў. Вучыўся ў Харкаве, пасля Першай сусветнай вайны перабраўся ў Беласток. У 1932 годзе эміграваў у падмандатную Палесціну. Падчас Другой сусветнай вайны арганізоўваў нелегальную іміграцыю еўрапейскіх габрэяў у Палесціну. Заснавальнік Музея Ізраіля.

Зэеў Голд (1889, Шчучын, — 1956, Іерусалім). Рабін у восьмым пакаленні. У 1907-м эміграваў у ЗША, дзе быў адным з піянераў артадаксальнага юдаізму. У 1935 годзе эміграваў у Палесціну.

Эліэзер Каплан (1891, Мінск — 1952, Тэль Авіў). Палітык, сіянісцкі актывіст. Скончыў Маскоўскі палітэхнічны інстытут. Удзельнік дэлегацыі УНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі. У 1920 годзе іміграваў у Палесціну. Пасля абвяшчэння незалежнасці займаў пасады міністра фінансаў, міністра гандлю і прамысловасці, у 1952-м быў віцэ-прэм’ерам Ізраіля.

Аўрам Кацнэльсон (1888, Бабруйск — 1956). Вучыўся ў Маскоўскім і Пецярбургскім універсітэтах, доктар медыцыны. Падчас Першай сусветнай вайны — лекар у расійскім войску. З 1924 года ў Палесціне. Пасля абвяшчэння незалежнасці — на дыпламатычнай працы ў ААН, Швецыі.

Машэ Коль (1911, Пінск — 1989). Палітык, сіянісцкі актывіст. Іміграваў у Палесціну ў 1932 годзе. У 1960-70-х гадах займаў пасады міністра турызму і міністра развіцця. Аўтар некалькіх кніг пра ізраільскую знешнюю і ўнутраную палітыку.

Машэ Давід Рэмез (1889, Копысь — 1951, Іерусалім). Палітычны і дзяржаўны дзеяч. Пераехаў у асманскую Палесціну ў 1913 годзе. За часамі брытанскага мандата адзін з заснавальнікаў левай партыі Мапай, лідар прафсаюзнага руху. Пасля абвяшчэння незалежнасці займаў пасады міністра транспарту, пасля міністра адукацыі. Пісаў артыкулы і вершы, увёў у сучасны іўрыт нямала новых слоў і выразаў.

Хаім Машэ Шапіра (1902, Гародня — 1970). Палітычны і дзяржаўны дзеяч, палітычны лідар рэлігійнага сіянізму. Пасля Першай сусветнай вайны жыў у Коўне, Вільні, Варшаве, Берліне. У 1925 годзе іміграваў у Палесціну. У 1938 годзе быў накіраваны з місіяй ратавання габрэяў Аўстрыі пасля аншлюсу. Пасля абвяшчэння незалежнасці займаў пасады міністра аховы здароўя, міністра ўнутраных спраў, міністра ў справах рэлігіі.

Зэрах Варгафтыг (1906, Ваўкавыск — 2002). Юрыст, палітык і рабін. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. З пачаткам Другой сусветнай вайны ўцёк з Польшчы ў Літву. Падчас вайны разам з японскім віцэ-консулам у Літве Сугіхарам арганізаваў выдачу габрэйскім уцекачам віз для праезду праз СССР і Японію на востраў Кюрасао, усяго было выдадзена 1600 віз і ўратавана шмат жыццяў. Іміграваў у падмандатную Палесціну ў 1947 годзе. Адзін з заснавальнікаў Універсітэта Бар-Ілана.

Арон Цызлінг (1901, Нарачэвічы, Мінская губернія — 1964, Эйн-Харод). Грамадскі і палітычны дзеяч. У 1914 годзе пераехаў з сям’ёй у Палесціну. У 1930-х гадах актывіст моладзевага руху, які займаўся ратаваннем габрэйскай моладзі ад нацыстаў. Пасля абвяшчэння незалежнасці быў першым міністрам сельскай гаспадаркі Ізраіля.

З Беларусі паходзіць і шмат іншых ізраільскіх дзяржаўных, палітычных і грамадскіх дзеячаў, у тым ліку тры прэзідэнты —​ Хаім Вэйцман (першы, 1949-1952), Залман Шазар (трэці, 1963-1973) і Шымон Перэс (дзявяты, 2007-2014).

Лукашэнка прапанаваў Ізраілю аднавіць авіязлучэнне

Ізраіль адмяніў экстранную рэпатрыяцыю для беларусаў і расіян

Каментары4

  • Владимир Бегун
    26.04.2023
    Есть интересное воспоминание президента Хаима Вейцмана, уроженца Беларуси.
    Я задаю вопрос: Способны ли Вы переселить 6 млн. евреев в Палестину? Я отвечаю: Нет. Из трагической пропасти я хочу спасти только 2 млн. молодых.. .А старые должны исчезнуть.. .Они - пыль, экономическая и духовная пыль в жестоком мире.. .Лишь молодая ветвь будет жить. "
  • об этом не напишут в газетах
    26.04.2023
    в Израиле любят т.Сталина
  • Woodoo Cult
    26.04.2023
    Так почему "сегодня"? 14 мая была подписана декларация, в этот день и отмечают.

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →