У палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага памёр бацька, на пахаванне з СІЗА не адпусцілі
«Віцебская вясна» даведалася, што падчас знаходжання за кратамі ў палітзняволенага віцебскага музыкі і арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага памёр бацька, і развітацца з ім сына не адпусцілі. Увогуле ў следчым ізалятары ён мае праблемы з ліставаннем, прапускаюць толькі лісты ад брата.
Таксама стала вядома, што крымінальную справу Уладзіміра перадалі ў пракуратуру. Калі ў пракуратуры зробяць высновы, што ніякіх недахопаў у расследаванні справы віцебскага музыкі і арт-менеджара няма, то Булаўскага неўзабаве будуць судзіць.
Уладзіміра Булаўскага вінавацяць паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Каментары