Свет

Пуцін мог асабіста ўхваліць арышт Гершковіча — Bloomberg

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін асабіста ўхваліў арышт журналіста Wall Street Journal Эвана Гершковіча, якога расійскія ўлады абвінавачваюць у шпіянажы, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

«Адабрэнне гэтага кроку расійскім прэзідэнтам адлюстроўвае рост уплыву крамлёўскіх прыхільнікаў жорсткай лініі, якія настойваюць на паглыбленні канфрантацыі з Вашынгтонам, уважаючы яе за незваротную, сказалі гэтыя людзі на ўмовах ананімнасці», — піша агенцтва.

Затрыманне і наступны арышт рэпарцёра ў Екацярынбургу канцы сакавіка выклікалі рэзкую крытыку з боку ЗША і іх саюзнікаў, а таксама журналісцкай супольнасці. Афіцыйныя асобы ў Расіі заяўлялі, што дзеянні Гершковіча не мелі нічога агульнага з журналістыкай, а затрыманы ён быў нібыта на месцы злачынства.

Па меры таго, як вайна ва Украіне зацягваецца, Крэмль усё часцей спрабуе паказаць яе як экзістэнцыяльную барацьбу супраць НАТА, якое імкнецца знішчыць Расію.

Такія крокі, як ордар на арышт Пуціна, выдадзены Міжнародным крымінальным судом, толькі ўзмацнілі адчуванне расійскага кіраўніцтва, што ў канфлікце, які, як чакаюць у Крамлі, будзе доўжыцца гадамі, адступаць няма куды, адзначае Bloomberg.

Журналіста WSJ Эвана Гершковіча арыштавалі на два месяцы за «шпіянаж супраць РФ»

Каментары

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу6

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

Ва ўзросце 112 гадоў памёр самы стары мужчына ў свеце1

Пачалі судзіць пажарнага, які публічна звольніўся ў 2020 годзе

Украінскія разведчыкі эвакуявалі з вострава Змяіны 15 кацянят ФОТЫ1

Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна39

Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу6

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Галоўнае
Усе навіны →