Здарэнне адбылося яшчэ 12 лістапада ў двары дома на вуліцы Пляханава.
Мужчына распіваў спіртное са сваім знаёмым. Ноччу міма іх праходзіла кампанія маладых людзей з калонкай, з якой гучна грала музыка.
Мужчына зрабіў ім заўвагу, завязаўся канфлікт.
Юнакі засталіся ў двары, а мужчына падняўся да сябе ў кватэру, узяў кухонны нож, спусціўся і кінуўся на хлопцаў. Трымаючы іх за вопратку, ён нанёс некалькі ўдараў па жыццёва важных органах двух маладых людзей — 17 і 19 гадоў, паведамляе СК.
Сябры пацярпелых выклікалі хуткую дапамогу. Мужчыну неўзабаве затрымала міліцыя. Ён растлумачыў, што хацеў толькі напалохаць хлопцаў, але ў выніку спіртное падштурхнула яго да больш актыўных дзеянняў. Абвінавачваны быў раней судзімы за захоўванне забароненых рэчываў і ўхіленне ад адбыцця пакарання.
Мужчына быў узяты пад варту.
Каментары