Грамадства2424

«Важна, каб працэс быў запушчаны». Вячорка — пра выдачу ордара на арышт Лукашэнкі

Змест новай справаздачы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека сведчыць аб прызнанні на ўзроўні Арганізацыі прыкмет злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.

Такое меркаванне выказаў BPN старшы дарадца дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэта значыць, ад расследавання і збору даных можна пераходзіць да стварэння механізму прыцягнення да адказнасці, — сказаў ён. — Структуры ААН могуць на гэта паўплываць, гэта можа быць зроблена праз існуючыя міжнародныя суды, а можа быць створаны новы механізм».

«У мінулым і пазамінулым годзе такіх доказаў і сведчанняў на афіцыйным узроўні ААН не было», — падкрэсліў палітык.

На яго думку, матэрыялы справаздачы таксама важныя ў кантэксце прынятага напярэдадні рашэння Міжнароднага крымінальнага суда аб выдачы ордара на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Вячорка дапусціў, што падобныя дзеянні сімвалічныя, паколькі Расія не прызнае юрысдыкцыю гэтага суда, а Пуціна «наўрад ці могуць арыштаваць». «Але таго самага мы павінны дабівацца да ўсіх злачынцаў, звязаных з катаваннямі на Акрэсціна, з масавым збіццём дэманстрантаў у 2020 годзе, і ў дачыненні да Лукашэнкі», — лічыць дарадца Ціханоўскай.

«Мы не гаворым, што гэта будзе сёння ці заўтра. Гэта ўсё зойме час, улічваючы ўсе асаблівасці міжнародных інстытутаў і іх бюракратыю. Але тут жа важна, каб быў запушчаны працэс», — дадаў ён.

Дэмсілы, паводле слоў Вячоркі, працуюць над стратэгіяй прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці — «каб паглядзець, якія механізмы рэлевантныя і могуць быць скарыстаныя, а якія не».

Сітуацыя ўскладняецца тым, што Мінск не ўступіў у шэраг міжнародных пагадненняў, якія прадугледжваюць магчымасць такой адказнасці, рэзюмаваў Вячорка.

У Беларусі назіраецца «непрымальная карціна беспакаранасці і амаль поўнага знішчэння грамадзянскай супольнасці і асноўных свабод», гаворыцца ў апублікаванай 17 сакавіка справаздачы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Фолькера Цюрка.

Даклад заснаваны на інтэрв'ю з 207 пацярпелымі ад дзеянняў сілавікоў і сведкамі, аналізе больш за 2,5 тыс. доказаў, у тым ліку фатаграфій, відэа, медыцынскіх і судовых пратаколаў, і ахоплівае перыяд з 1 мая 2020 па 31 снежня 2022 года. Дакумент з'яўляецца працягам раней апублікаванага даклада ААН, які ахоплівае падзеі выключна жніўня 2020 года ў Беларусі.

У дакладзе змяшчаецца заклік да дзяржаў-членаў ААН разгледзець пытанне аб прыцягненні да адказнасці праз нацыянальныя разборы на падставе агульнапрынятых прынцыпаў экстэрытарыяльнай і ўніверсальнай юрысдыкцыі.

Каментары24

  • А
    18.03.2023
    А потым можна зняць с самалёта дзесь па дарозе ў Іран
    Зварот лёсу, так бы мовіць
  • Я
    18.03.2023
    Важна? Што зроблена для гэтага, якія вынікі - вось, што распавядзі.
  • Anatol Starkou
    18.03.2023
    Рэд. выдалена, ну тады такі варыянт: дзеткі за мяжой змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі па-дзіцячаму. 

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →