Грамадства77

Каля плошчы Бангалор у Мінску хутка пачнуць будаваць метро

З-за будаўніцтва дзвюх новых станцый трэцяй лініі метро частка плошчы Бангалор, а таксама скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Багдановіча неўзабаве будуць закрытыя, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Плошча Бангалор. Фота: Мінск-навіны

Ужо цяпер на гэтай тэрыторыі пачаліся падрыхтоўчыя работы.

На час будаўніцтва метро будзе зменена схема аб'яздных шляхоў. Усім жыхарам і кіроўцам трэба быць гатовымі да таго, што скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Багдановіча, а таксама цэнтральная частка плошчы Бангалор працяглы час будуць закрытыя.

Каб лепей арганізаваць рух транспарту, давядзецца нават знесці частку будынка на вуліцы Веры Харужай, 25.

Перакладка інжынерных сетак, у тым ліку будаўніцтва аб'ездаў, працягнецца да 2025 года.

Чытаць таксама:

Метрапалітэн закупіць сем новых цягнікоў «Масква» для трэцяй лініі

Каментары7

  • Астрэшак
    07.03.2023
    Некалі, зусім нядаўна, мяне такая інфармацыя цікавіла. І вось, ужо не цікавіць.
  • ТПМК "Алеся"
    08.03.2023
    "давядзецца нават знесці частку будынка на вуліцы Веры Харужай, 25"
    у гэтым будынку засядала Каардынацыйная рада?
  • Улад
    08.03.2023
    Мне здаецца, паміж станцыяй "Бангалор" і Юбілейнай плошчай (менавіта адтуль пойдзе лінія ў Зялёны Луг) павінна быть, як найменей, яшчэ одна станцыя. А лепш две. Але ж пачалі на Бангалор ...

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →