Грамадства1212

У мабільным дадатку Сбербанка прыбралі беларускую мову

Раней у мабільным дадатку беларуская мова была, але пасля яго абнаўлення знікла. У Сбербанку расказалі, чаму. 

Фота: Гугл-карта

Банк спаслаўся на тое, што ў адпаведнасці з заканадаўствам інтэрфейс і выхадныя дакументы павінны фарміравацца на адной з дзяржаўных моў — беларускай ці рускай.

«Зараз па рашэнні банка ў мабільным дадатку можна выкарыстоўваць толькі рускую мову, магчымасць выбару іншай мовы адсутнічае.

Гэта рашэнне з'яўляецца правам банка, не парушае дзейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь і абумоўлена высокімі выдаткамі на падтрыманне дадатковых лакалізацый пры малой кліенцкай базе карыстальнікаў беларускага моўнага пакета», — адказалі на электронны зварот у банку. 

Сбербанк — адзін з найбуйнейшых банкаў у Беларусі. Ён уваходзіць у склад міжнароднай групы Сбербанка Расіі. 

У снежні 2009 года ўрад Беларусі і Сбербанк Расіі аб'явілі аб падпісанні пагаднення аб куплі Сбербанкам Расіі 93,27 працэнта акцый БПС-Банк. 

Чытайце таксама: 

Кашалёк Pay спыняе працу ў Беларусі. Якая альтэрнатыва?

Цэны на газ для Беларусі да 2025 года замацавалі пагадненнем

Апублікавалі рэйтынг акцыянерных таварыстваў, па-за канкурэнцыяй банкі

Каментары12

  • банк-рот
    03.03.2023
    Воў. Імперцы апынуліся імперцамі. Якое дзіва.
  • Пціч
    03.03.2023
    БПС у дупу!
  • Алек. Ру
    03.03.2023
    Хтосьці здзівіу́ся? Татальная русіфікацыя-лукашызацыя.

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

Жыхароў Гомельшчыны заклікалі часцей мыць рукі — прычына ў небяспечнай хваробе1

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае1

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →