Грамадства22

У Мазыры маці дваіх дзяцей прызналі «тэрарысткаю»

21 лютага КДБ дадаў у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», толькі адну асобу — Вольгу Шэўчык. 

Вольга Шэўчык — 30-гадовая маці дваіх дзяцей — была асуджаная Гомельскім абласным судом за каментары ў тэлеграм-каналах паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 389 (пагрозы ў адносінах да суддзі), арт. 391 (абраза суддзі).

Справа жанчыны разглядалася ў закрытым рэжыме суддзёй Мікалаем Долем. Як скончыўся суд — праваабаронцам пакуль невядома, але прысуд ужо ўступіў у сілу.

Каментары2

  • Самуіл
    22.02.2023
    Ў Беларусі "тэрастыў" болей, чем ў Іраке. Прычым калі ўзяць перыяд з 2020 года, то не здарылася ніводнага выбуха, ніводнага забойства дзяружслучага. А тэрарысты растуць як грыбы пасля дажджу. Толькі ня трэба казаць, што гэта Терцель прадухіліў. Людзей ў 2023 судзць за падзеі 2020 года. Паняцці тэрарызм і тэрарыст рэжым абясцэніў, як і здраду дзяржаве. Да чаго не дакранаецца клгаснік ўсё абясцэньваецца. 
  • ем
    22.02.2023
    Параллельный мир.

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

Як выглядае новая форма інспектараў ДАІ ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →