Усяго патроху1818

Ябацькі запісваюць тыктокі пад словы Зянона Пазняка. Што?

«Мая мова беларуская, таму што мы беларусы. Наша дзяржава — Беларусь, і мы вялікі культурны народ», — гэтыя словы Зянона Пазняка, пакладзеныя на музыку, завірусіліся ў тыктоку. І нечакана відэа пад іх сталі запісваць не толькі прыхільнікі нацыянальнага руху.

Пры канцы мінулага і на пачатку гэтага года з'явілася некалькі ролікаў, запісаных пад словы Пазняка на фоне дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга. Здзіўляе, што патрыятычны ролік пра беларускую мову ў некаторых з іх стаіць па суседстве з відэа ў падрымку расійскай арміі ці Лукашэнкі.

«Есть кто-нибудь из Белоруссии?» — падпісвае ролік хлопец з чырвона-зялёнай маскай на твары.

@sinegranatovy

Есть кто-нибудь из Белоруссии? Украина на связи❓Россия здесь?

♬ Мая мова беларуская - Waŭčara u łatach

А ў гэтай карыстальніцы, апроч патрыятычнага роліка пра беларускую мову, ёсць відэа пад словы Лукашэнкі «Любімую не аддаюць», а таксама ролік пра «Дажынкі».

@marinka_oreshka #большиеглаза ♬ Мая мова беларуская - Waŭčara u łatach

@marinka_oreshka Беларусь#беларусь#любимая#ттпустиврек ♬ оригинальный звук - Ваня

Наступная жанчына ў сваёй стужцы посціла відэа ў падтрымку расійскай арміі з подпісамі «Фашызму не. Za Расію. Za нашых дзядоў і прадзедаў» і «На каленях з вамі на пралом».

@urban.ov

♬ Мая мова беларуская - Waŭčara u łatach

@urban.ov

♬ Марш "Прощание славянки" - Николай Назаров & Отдельный показательный оркестр Министерства обороны СССР

Яшчэ адно відэа — на фоне графіці з дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам.

@eryu66

♬ Мая мова беларуская - Waŭčara u łatach

Апошні кантэнт гэтай дзяўчыны — збольшага агляды касметыкі. Але сустракаецца і відэа пад песню расійскага спевака Шамана са словамі «героі Расіі застануцца ў нашых сэрцах».

@eryu66 #дуэт с @Skuro ♬ ВСТАНЕМ - SHAMAN

Каментары18

  • Агент Пекіна
    16.02.2023
    Лукашэнка ды Пазняк - два сапага пара.
  • За Свабоду!
    16.02.2023
    Што прыкарытным рабам скажуць, тое яны  і запішуць.
  • Пан Усялян
    16.02.2023
    Людзі... Я зусім згубіў на вас надзею... Паглядзеўшы на гэтых хобітаў, задаешся толькі адным пытаннем, якія грыбы і карэньчыкі яны ядуць, каб потым выдаваць такое ў эфіры...

Лукашэнка стаў прадзедам13

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам13

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →