Грамадства11

Перад закрыццём памежнага пераходу ў Баброўніках затрымалі не менш за 12 мытнікаў

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрымана не менш за 12 мытнікаў, якія працавалі на памежным пераходзе ў Баброўніках, сцвярджае польская газета Wyborcza. Прычына — карупцыя.

Паводле інфармацыі газеты, групу мытнікаў з Баброўнікаў затрымалі 9 лютага да прыняцця Польшчай рашэння аб закрыцці мясцовага памежнага пераходу. Імаверна, гаворка ідзе пра карупцыю. Інфармацыю аб затрыманні мытнікаў выданне атрымала ў ноч з 10 на 11 лютага, ужо пасля закрыцця памежнага пераходу (апоўдні 10 лютага).

Адзін з двух чалавек, якія перадалі выданню інфармацыю пра затрыманні, сцвярджае, што пасля затрымання мытнікаў «на гэтым пераходзе працаваць няма каму». Іх справа разглядаецца ў Беластоку пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

Каментары1

  • Праўдаруб
    11.02.2023
    Не ведаю, як там былі справы з карупцыяй на “Баброўніках”, але на “Кузніцы” (Брузгі з Беларускага боку) карупцыя сярод польскіх мытнікаў квітнела. Усе кантрабандысты ведалі, каму трэба даць на пасе 100 злотых, калі вязеш цыгарэты звыш нормы.
    На грузах таксама амаль усе бралі “традыцыю”. Некаторыя яшчэ па VAT працавалі. Карацей карупцыі там было хоць адным месцам ясі. Напэўна і на “Бабрах” +- тое самае было. Таму гэтая інфа з разраду Сакрэту Палішынэля

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр8

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?28

Ці можна прадаць кватэру, за якую яшчэ не выплачаны крэдыт?

У Брытаніі словам года стала слова «brat»2

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра5

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр8

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →