Надзея Сас і яе муж пераехалі з Украіны ў Беларусь у 2022 годзе, за 11 дзён да ўварвання расійскіх войскаў. Яе мужа, дэпутата Вярхоўнай Рады Алега Валошына, падазраюць у працы на Расію.
Дэпутат Алег Валошын «свядома дзейнічаў на шкоду суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці, абараназдольнасці, дзяржаўнай, эканамічнай і інфармацыйнай бяспецы Украіны», — гаворыцца ў паведамленні СБУ Украіны.
Дэпутата падазраюць у здрадзе дзяржаве, гэта частка 1 артыкула 111 КК Украіны.
У парламенце ён рэпрэзентаваў «Апазіцыйную платформу — За жыццё» — прарасійскую партыю, якая ўзнікла на руінах Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальвалі былы прэзідэнт Віктар Януковіч і прэм'ер Мікалай Азараў, якія збеглі ў Расію ў 2014 годзе.
У рамках адкрытай крымінальнай вытворчасці супрацоўнікі СБУ сумесна з Дзяржаўным бюро расследаванняў пад пракуратурай Генпракуратуры праводзяць следчыя дзеянні па адрасах рэгістрацыі фігуранта, яго сваякоў і кантактаў.
«Прымаецца комплекс мер для прыцягнення да справядлівай адказнасці Валошына, якога цяпер хаваюць ад правасуддзя за мяжой», — паведамляе СБУ Украіны.
Алег Валошын раней працаваў прэс-сакратаром і дырэктарам Дэпартамента інфармацыі Міністэрства замежных спраў Украіны. У Вярхоўную Раду ён увайшоў па спісе «Апазіцыйнай платформы — За жыццё».
Як выявілася цяпер, у Валошына паралельна было расійскае грамадзянства, як і ў многіх іншых высокапастаўленых дзеячаў партыі Януковіча, уключаючы міністра абароны.
У чэрвені 2022-га дзейнасць партыі рашэннем суда была забаронена, бо сабраліся доказы, што яна была часткай ваеннага сцэнара Расіі і лукашэнкаўцаў па захопе Украіны і ліквідацыі ўкраінскай дзяржаўнасці.
Вядома, што ў сакавіку Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны правяло ператрусы ў некаторых дэпутатаў АПЗЖ. Як паведамлялася раней, у кватэры Алега Валошына была знойдзена зброя.
Следчыя дзеянні праводзілася ў рамках дасудовага расследавання, якое было распачата па факце «неправамерных дзеянняў службовых асоб праваахоўных органаў, якія садзейнічалі пэўным асобам, у прыватнасці, народным дэпутатам, у незаконным перасячэнні дзяржмяжы».
Была адкрыта крымінальная вытворчасць па ч. 3 арт. 365 КК Украіны (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў работнікам праваахоўнага органа, якое прывяло да цяжкіх наступстваў).
Сама Надзея Сас таксама была членам АПЗЖ, балатавалася ад яе ў дэпутаты Днепрапятроўскай абласной рады. Ва Украіне яна працавала на канале «112 Украіна», у кіраўніцтва якога ўваходзіў і сам Валошын.
Алег Валошын і яго жонка Надзея Сас разам з двума дзецьмі цяпер жывуць у Беларусі. Туды яны пераехалі 13 лютага, за 11 дзён да ўварвання расійскіх войскаў. Сас, хоць ніколі раней не мела дачынення да Беларусі, цяпер вядзе палітычнае ток-шоу «Сасс упаўнаважаны заявіць», у якое запрашае беларускіх і расійскіх прапагандыстаў.
Чытайце таксама:
Працавала на тэлеканалах Медзведчука. Хто такая Надзея Сас — новая прапагандыстка СТБ
«Галоўнае, як сказаў кіраўнік дзяржавы, — «раздзявацца і рабіць». Хто такі Мікіта Палякевіч — новы твар АНТ
Расія зноў вядзе масіраваны абстрэл Украіны
-
У Мінску да Новага года паставяць незвычайную сцэну-піраміду. У чым яе асаблівасць?
-
У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА
-
«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры
Каментары