Меркаванні2323

Стась Карпаў: Для таго, каб перастаць ненавідзець беларусаў, сярэдняму ўкраінцу спатрэбіцца прыкладна ад 30 секунд да хвіліны

Стась Карпаў напісаў у фэйсбуку пост, «адмыслова адрасаваны тым украінцам, якія маюць сваім абавязкам прыйсці на маю сценачку, каб паабяцаць мне, што «яны» з «намі» будуць «разбірацца» пасля таго, як вайна скончыцца і ў іх нарэшце з'явіцца вольны час».

Так сталася, што падчас жыцця ў Грузіі я асабліва не завёў блізкіх знаёмстваў з грузінамі. Не завёў блізкіх знаёмстваў з беларусамі (палова маіх знаёмстваў проста пераехала сюды з Беларусі, і мне іх больш чым дастаткова), не завёў знаёмстваў з расейцамі — нават з самымі харошымі з іх.

А вось з кім я завёў блізкія знаёмствы — дык гэта з украінцамі. Пра расейцаў я напішу наступны пост.

А гэты, лічыце, адмыслова адрасаваны тым украінцам, якія маюць сваім абавязкам прыйсці на маю сценачку, каб паабяцаць мне, што «яны» з «намі» будуць «разбірацца» пасля таго, як вайна скончыцца і ў іх нарэшце з'явіцца вольны час.

Дык вось што я вам хачу сказаць.

Магчыма, мне тут трапляліся нейкія недастаткова свядомыя ўкраінцы, ці недастаткова сапраўдныя з вашага пункту гледжання — але ў мяне былі канфлікты з беларусамі, з грузінамі, з казахамі, з расейцамі, нават з туркамі і канадцамі, а з украінцамі, уявіце сабе, не было.

Вам, можа быць, цікава, чаму?

А таму, што для таго, каб перастаць ненавідзець беларусаў, сярэдняму ўкраінцу спатрэбіцца прыкладна ад 30 секунд да хвіліны сутыкнення з гэтым самым патэнцыяльным аб'ектам нянавісці.

Натуральна, вельмі зручна ў тэрапеўтычных мэтах мець пад рукой незабаненую ў фэйсбуку катэгорыю людзей, якім можна заўсёды насраць на галаву. Тым болей, што ўнутры гэтай катэгорыі ёсць унутраная ўпэўненасць у тым, што іх стан і спосаб самапрымянення — гэта нейкая высакародная ахвярная місія. Але, як мне падаецца, гэта несправядліва ў дачыненні да іх.

Да нас.

І адзінае, што вам перашкаджае гэта зразумець — гэта страх пра нас хоць нешта даведацца.

Вам падабаецца паўтараць прыдуманыя ў рашцы крычалкі пра хобітаў, прыдуманыя асабіста светачам расійскага лібералізму Юліяй дарагой Латынінай пад'ё… пра ўставанне на лавачкі. Карацей, вам падабаецца гаварыць словы, не прыходзячы ў прытомнасць, спадзеючыся, што гэтыя словы самі па сабе выпадкова складуцца ў нейкі сэнс.

Пры гэтым, я думаю, калі папрасіць вас сфармуляваць аднахвілінны спіч пра гісторыю Беларусі за апошнія нават не 100, а 30 гадоў — вы паламаецеся на першай жа фразе.

І менавіта гэта вас і павінна засмуціць, бо ў нас ужо ёсць такі народзец, чыя нацыянальная ідэя — генераваць планетарныя цывілізацыйныя аксіёмы без мінімальнага разумення прадмета аналізу.

Дык вось.

Я пазнаёміўся з вялікай колькасцю ўкраінцаў. І ў іх да мяне няма ніякай нянавісці. І да жонкі маёй няма. І наогул да беларусаў няма нянавісці. І яны нават ухітраюцца перажываць за Беларусь, як і мы перажываем за Украіну.

Як вам падаецца — гэта здрада з іх боку?

Адкуль унутры вас узялася нянавісць да Ціханоўскай? Адкуль пад інтэрв'ю з Вячоркам, які дае яго на цудоўнай украінскай (!) мове, найбольшая колькасць украінскіх каментаў — пра тое, што яго, аказваецца, ненавідзяць усе беларусы і нават ваяры палка Каліноўскага? Што вы яшчэ ведаеце пра нас? Акрамя нашых думак?

Мае ўкраінскія сябры расказваюць пра нас сваім блізкім, і тыя ім не вераць. Мае сябры расказваюць сваякам, што мы сябруем, сустракаемся, швэндаемся па Аджаршчыне туды-сюды. А тыя не разумеюць, як гэта магчыма.

Бо вакол іх няма беларусаў. І няма жадання ведаць нешта пра беларусаў. Палова замшэлага Кіркорава цікавейшая, чым мы ўсе разам узятыя.

Беларус — наогул гэта нешта сярэдняе паміж наборам пікселяў і каларадскім жуком. Беларусы — яны там, на бульбяных палях у Лукаляндыі, ляжаць на спіне і варушаць ножкамі ў лужыне пестыцыдаў.

Такім чынам, вельмі зручна атрымліваецца:

беларусы не маюць свядомасці, як рускія, у іх няма гісторыі, як у рускіх, у іх няма ніякіх жаданняў і інтарэсаў, як у рускіх. Беларусы проста здрадзілі. Гэта ўсё, што яны зрабілі, высунуўшыся з бязвеснасці, з бесчасоўя 24-га лютага 2022 года з чорнай дзіркі на мапе.

Наогул, у іх няма біяграфіі і асобаў. А значыць, ім не крыўдна і не балюча. І вы, канечне, з імі разберацеся. Калі рукі дойдуць. Калі вашыя пікселі паляцяць на нашыя пікселі. І на бульбяныя палі.

Чытайце таксама:

Стась Карпаў: Беларусь — ідэальны прыклад таго, што здараецца з краінай, дзе рускім даюць усё, чаго яны патрабуюць

Стась Карпаў: Як толькі ты перасячэш украінскую мяжу — ты здохнеш як рускі інтэлігент

Каментары23

  • Абу
    26.01.2023
    Цікава, але я так і не зразумеў, як яны перастануць ненавідзець за 30 секунд... Заяўленая тэма не раскрыта. Але прыемна было прачытаць.
  • Не такі як ёсць
    26.01.2023
    Не думаю што ўсё так проста і лагодна. Нейкі час таму вырашыў я пазавісаць ва ўкраінскіх сацсетках,якія распавядаюць пра гісторыю Украіны і наогул розныя гістарычныя факты. Гэта даволі цікавая рэч, раю ўсім для лепшага разумення іх светапогляду. Калі коратка, то беларусаў і Беларусі не існуе, як такой. Ну вось так, проста. Наогул, гэта мне нагадвае падыход да гісторыі адной усходнееўрапейскай краіны. Хацеў бы памыляцца, можа не тых слухаў, але…. Напрыканцы скажу так, вы можаце спрабаваць пераканаць кагосьці, але пры ўмове што вас хочуць слухать і могуць чуць. Ці ёсць гэта цяпер? Думаю, не. Ці будзе потым? Думаю не. Хацеў бы памыліцца.
  • апчх.. уй
    26.01.2023
    зноў гэтага нафталінавага Чабурашку (С.К.) дасталі?
    Рэд., навошта? яму ж яшчэ на мінулых іграшках у Ліса Аліса & Кот Базіліа (Кара.....ч-Дми3%ев) паказалі на дзвер
    але Карпаў трохі перапрашыў тых патрапаных Ліса Аліса & Кот Базіліа і рашыў выдаць іх як за новенькіх кукалак - вуаля, гаспада! да вашай увагі абсалютна непатрапаная парачка - Ці. і Вя. прашу любіць і жалаваць ($$$)
    Карпаў, так?

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →