Дзевяць краін адклікалі прызнанне незалежнасці Косава, заявіў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, піша РБК.
Як паведаміў Вучыч, гэта такія афрыканскія дзяржавы, як Самалі, Буркіна-Фасо, Габон, Эсваціні, Лівія, Гвінея, а таксама Антыгуа і Барбуда, Сэнт-Люсія (Карыбы) і Мальдывы (Паўднёвая Азія); яшчэ адна, дзясятая, краіна павінна прыняць аналагічнае рашэнне.
Паводле яго слоў, Косава на гэты момант не лічаць незалежнай дзяржавай 106 краін, 94 — «адназначна прызнаюць».
«Мы нікога не правакавалі, калі толькі хтосьці не лічыць правакацыяй тое, што мы паважаем нашу Канстытуцыю і абараняем грамадзян. Мы не дапусцілі ніводнага інцыдэнту, ніводнага няслушнага кроку. Мы не можам супрацьстаяць вялікім дзяржавам, мы маленькія, Германія, Амерыка і Еўропа — вялікія», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Каментары