Ракета прыляцела ў рэстаран у Данецку, дзе Рагозін адзначаў дзень нараджэння ВІДЭА
Расійскі чыноўнік і прапагандыст паранены, два ахоўнікі загінулі.
Увечары расійскія тэлеграм-каналы паведамілі пра абстрэл рэстарана «Шэш-Беш» у Данецку. У той момант там гуляў Дзмітрый Рагозін, які да ліпеня 2022-га кіраваў дзяржкарпарацыяй «Раскосмас», а пасля ўзначаліў групу ваенных дарадцаў «ЛДНР».
У выніку абстрэлу два чалавекі загінулі. Рагозін атрымаў асколачныя раненні галавы, ягадзіц і сцягна.
Асколак, які трапіў у хрыбетнік Рагозіна, паводле ацэнак медыкаў, выцягнуць не ўдасца.
Пра гэта паведаміў яго памочнік.
Сам палітык лічыць свой стан здавальняючым.
Мяркуючы па відэа з месца здарэння, ракета ці снарад прыляцелі дакладна ў памяшканне, дзе вялі гутарку Рагозін і высокапастаўленыя чыноўнікі акупацыйнай адміністрацыі. Бутэлькі на стале засталіся некранутыя.
Каментары