Аналітыкі Aviasales.by падвялі вынікі года ў трэвеле і высветлілі, што колькасць міжнародных падарожжаў значна вырасла ў параўнанні з мінулым годам. Сёлета беларусы шукалі квіткі ў 2,5 раза больш, а колькасць браніраванняў павялічылася амаль удвая. Змены ёсць і ў напрамках падарожжаў. У 2022 у спісе дзве новыя краіны — Арменія і ААЭ, піша Thinktanks.by.
Многія краіны, у якія раней часта лёталі беларусы, сёлета па зразумелых прычынах выпалі з рэйтынга. У выніку ў топе засталіся ў асноўным гарады СНД і курортныя цэнтры.
У топ міжнародных кірункаў бягучага года ўвайшлі:
- Расія
- Турцыя
- Грузія
- Казахстан
- Арменія
- Азербайджан
- ААЭ
Першую пазіцыю ў спісе самых папулярных гарадоў, як і ў 2021 годзе, займае Масква. З новых кірункаў у спісе — Баку, Ташкент і Ерэван.
У топ гарадоў па колькасці браніраванняў у 2022 годзе ўвайшлі:
- Масква
- Санкт-Пецярбург
- Стамбул
- Тбілісі
- Ташкент
- Баку
- Анталья
- Ерэван
- Калінінград
- Адлер / Сочы
У сярэдняй цане квіткоў у топавыя краіны за 2022 год назіраецца павышэнне. Сярэдні кошт квіткоў у топавыя міжнародныя напрамкі летась складаў 458 рублёў, а ў 2022 — 932 рублі.
Знізіліся цэны ў гэтым годзе на квіткі ў Расію (-8% ад сярэдняй цаны квіткоў у 2021 годзе). У 2021 квіткі ў расійскія гарады ў сярэднім каштавалі 382 рублі, а ў 2022 — 354 рублі.
Пры гэтым ужо цяпер беларусы шукаюць і браніруюць квіткі на наступны год. Па даных аналітыкаў Aviasales.by, на 2023 год беларусы часцей за ўсё шукаюць квіткі ў наступныя краіны:
- Расія
- Турцыя
- Грузія
- ААЭ
- Тайланд
- Ізраіль
- Інданезія
Спіс краін, у якія беларусы купляюць квіткі на наступны год, не моцна адрозніваецца ад спіса пошуку. У яго ўвайшлі Расія, Турцыя, Грузія, ААЭ, Тайланд, Ізраіль, Узбекістан.
Каментары